25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абхазія звярнулася да Эквадора з просьбай аб прызнанні незалежнасці

8

З просьбай звярнуўся намеснік кіраўніка МЗСа Абхазіі Максім Гвінджыя, які знаходзіцца ў Эквадоры з працоўным візітам.

Паводле намміністра, разам з афіцыйным лістом на імя прэзідэнта Эквадора Рафаэля Карэа з просьбай аб прызнанні незалежнасці Абхазіі, імі таксама быў перададзены шэраг матэрыялаў аб гісторыі краіны і гісторыі канфлікту з Грузіяй. «Эквадорскі бок зараз дбайна вывучае прадстаўленыя матэрыялы і хутка выступіць з заявай па гэтым пытанні», - дадаў Гвінджыя.

Мэтай візіту ў Эквадор дыпламат назваў інтэнсіфікацыю адносін паміж краінамі, у тым ліку наладжванне бізнэс-кантактаў. «Для Абхазіі ўяўляе цікаваўнасць досвед Эквадора ў сферы сельскай гаспадаркі, а таксама наладжванне паставак у нашу краіну як традыцыйных эквадорскіх тавараў – бананаў, кавы, – так і іншых», – распавёў Гвінджыя. Падчас візіту абхазскай дэлегацыяй былі праведзеныя сустрэчы з прадстаўнікамі міністэрства замежных спраў і парламента Эквадора.

Пасля завяршэння візіту ў Эквадор абхазская дэлегацыя адправіцца ў Венесуэлу, дзе запланаваныя сустрэчы з генеральным сакратаром Баліварыянскага альянсу для Амерык і прадстаўнікамі венесуэльскага МЗСа.

Раней, падчас свайго візіту ў Маскву 28-30 кастрычніка, Карэа заявіў, што яго краіна гатовая разгледзець пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, калі паступіць такая просьба.

Таксама паведамлялася, што падчас візіту сакратара Савета бяспекі Расеі Мікалая Патрушава ў Балівію на саміт альянсу «Баліварыянская альтэрнатыва для Амерык» былі дасягнутыя дамоўленасці аб умовах прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Пры гэтым удзельнікі саміту хацелі па прыкладзе Венесуэлы атрымаць расейскія крэдыты ў абмен на прызнанне.

Да гэтага нягледзячы на крызіс, Расея выдала Венесуэле крэдыт у 2,2 мільярды даляраў, а пяцёрка найбуйнейшых нафтакампаній атрымала правы на распрацоўку блока са звышцяжкай нафтай у поясе ракі Арынока. У абмен Венесуэла прызнала Абхазію і Паўднёвую Асецію.

Акрамя Расеі і Венесуэлы іх незалежнасць да цяперашняга часу прызнала толькі Нікарагуа. Пры гэтым урад Расеі таксама вылучыў гэтай краіне 3,5 мільёна даляраў для працягу прац па размініраванні тэрыторыі.

Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў верасні мінулага года, што Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Аднак многія незалежныя эксперты ацанілі гэтую заяву як падлашчванне да Еўразвязу для атрымання крэдытаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках