25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забойца дзяўчыны-касіркі 4 дні вартаваў абменны пункт (Відэа)

6

На відэазапісу бачна, што, заўважыўшы камеры, зламыснік імкнуўся ў кафетэрыйне заходзіць, а калі сыходзіў, дык закрываў твар рукамі.

- Каб вылічыць зламысніка, які здзейсніў разбойны напад на пункт абмену валюты ва ўніверсаме «Аўтазаводскі», нам прыйшлося прагледзець 140 гадзінаў відэазапісу. Яго зафіксавалі дзве камеры - крамы і кафетэрыя. Ужо дакладна вядома, што ўпершыню злачынца з'явіўся каля ўніверсама 7 снежня, - распавёў «Комсомольской правде в Беларуси» начальнік аддзела па наглядзе за следствам у органах пракуратуры Генеральнай пракуратуры Іван Зуй. - На працягу чатырох дзён ён прыходзіў да абменнага пункта, назіраў.

Нагадаем, 10 снежня была па-зверску забітая 21-гадовая Таццяна Пятрова. Злачынца выкраў з касы 27 мільёнаў беларускіх рублёў, каля 1400 даляраў ЗША, 11 тысячаў расейскіх рублёў і 140 еўра. Ён нават забраў з гаманца асабістыя грошы касіркі.

На відэазапісу бачна, што, заўважыўшы відэакамеры, зламыснік імкнуўся ў кафэтэрый не заходзіць, а калі сыходзіў, дык закрываў твар рукамі. Следчыя не выключаюць, што ў злачынцы на твары могуць быць шнары. У дзень забойства касіркі ён пачаў вартаваць абменнік з 10 гадзінаў раніцы. Калі дзяўчына выйшла на абед, малады чалавек у 12.36 прыпадняў няспраўныя ралеты і без праблемаў прабраўся ў цёмны тамбур. Калі касірка вярнулася ў абменны пункт і працягнула працаваць, забойца чакаў яе каля дзвярэй. Напаў ён на дзяўчыну ў той момант, калі яна выходзіла на вуліцу. На камеры бачна, як у 15.12 мужчына выбег з абменнага пункта, прыкрыўшы твар рукамі.

- На відэазапісу адлюстраваны пабочны мужчына, які размаўляў са злачынцам. Відаць, ён чымсьці цікавіўся. Мы зараз яго адшукваем і вельмі спадзяемся на дапамогу, - кажа Іван Зуй.

Следства адпрацоўвае некалькі версіяў разбойнага нападу.

Калі вы пазналі злачынцу ці маеце якую-небудзь інфармацыю пра злачынства ці асобу, якая яго здзейсніла, просім паведаміць пра гэта ў дзяжурную частку ГУУС Менгарвыканкама (тэл. 227-02-21), дзяжурную частку Генпракуратуры (тэл. 226-42-39) ці па тэлефоне 102.

Прыкметы падазраванага:

На выгляд 25 - 35 гадоў, рост 185 см і вышэй, сярэдняга целаскладу.

Быў апрануты: у падоўжаную куртку цёмнага, магчыма ахоўнага колеру, цёмныя штаны і цёмную вязаную шапачку, чорныя пальчаткі і красоўкі. На падэшвеннай частцы красовак у вобласці пяткі значок у выглядзе белага кутка. За плячыма насіў заплечнік даўгаватай формы чорнага колеру.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках