25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У першым квартале Беларусь будзе плаціць за газ 168 даляраў

5

Расейскі манапаліст агучыў кошт на газ для Беларусі ў I квартале 2010 года.

Пра гэта паведаміла ўпраўленне інфармацыі ААТ «Газпрам» па выніках сённяшняй сустрэчы старшыні праўлення расейскай кампаніі «Газпрам» Аляксея Мілера і першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі, перадае РБК.

«У бягучым годзе сярэдні кошт паставак газу ў Беларусь быў ніжэй на 11% — каля 150 даляраў», -- адзначыў кіраўнік «Газпраму» Аляксей Мілер.

Ён адзначыў, што з-за адсутнасці экспартнай пошліны кошт газу для Беларусі значна меншы, чым для іншых пакупнікоў расейскага газу, «а загадзя ўзгоднены пераходны перыяд да больш высокіх коштаў дазваляе адаптавацца беларускай эканоміцы».

Як раней паведамляў сайт charter97.org, беларускія ўлады сцвярджалі, што «Газпрам» павінен захаваць дзеючыя ільготныя ўмовы яшчэ прынамсі на год, бо спотавыя кошты на газ у Еўропе падаюць. Аднак на беларуска-расейскіх перамовах прадстаўнікі боку РФ заявілі, што «Газпрам» настойвае на падвышэнні сярэднегадовага кошту для Беларусі з 146 да 164 даляраў за тысячу кубаметраў.

У сярэдзіне снежня падчас прэс-канферэнцыі ў Менску Віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Сечын заявіў, што падвышэнне коштаў на газ для Беларусі ў наступным годзе афіцыйны Менск мог бы часткова кампенсаваць за кошт фінансавых рэсурсаў, якія пералічваюцца «Газпрамам» для фармавання статутнай часткі капіталу ў «Белтрансгазе».

Адзначым, што праектам бюджэту Беларусі на 2010 год прадугледжаны кошт на расейскі газ у памеры $166 за тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках