26 лiстапада 2024, aўторак, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыкі заклікаюць пракуратуру пакараць менскіх «рэстаўратараў»

3

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства абароны помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Менска.

Падставай стаў знос помніка архітэктуры эклектыкі XIX—XX стагоддзяў у гістарычным цэнтры сталіцы — дома №24а па вуліцы Рэвалюцыйнай, перадае БелаПАН.

У звароце адзначаецца, што 11 лістапада КУП «Менская спадчына» пачало працы па зносе будынка без дазволу Міністэрства культуры. Гэтым быў парушаны закон «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» і іншыя нарматыўна-прававыя і метадычныя дакументы ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. 12 лістапада Мінкультуры сваім загадам спыніла працы па зносе будынка, а грамадская назіральная камісія па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры міністэрстве папярэдзіла «Менскую спадчыну» аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Тым не менш, «Менская спадчына» і падрадная арганізацыя 30 лістапада ўсёткі знеслі помнік архітэктуры без належных дакументаў.

Старшыня таварыства просіць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці (ч. 2 арт. 344 Крымінальнага кодэкса) галоўнага інжынера «Менскай спадчыны» Міхаіла Жыха і прадстаўнікоў падраднай арганізацыі, вінаватых у свядомым пашкоджанні гісторыка-культурнай каштоўнасці, здзейсненым групай асобаў. А таксама прыцягнуць да крымінальнай адказнасці дырэктара «Менскай спадчыны» Паўла Шыкунца за злачынную бяздзейнасць.

У каментары БелаПАН Астаповіч выказаў надзею на «добрасумленнасць пракурорскіх работнікаў, таму што працэс знішчэння ці неабгрунтаванага змянення помнікаў можна спыніць, стварыўшы прэцэдэнт крымінальнай адказнасці за здзейсненае правапарушэнне».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках