25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя назіральнікі: «Увесь сэнс назірання за выбарамі ў Беларусі зводзіцца да нуля»

3

Паляпшэння ўмоваў правядзення выбараў у Беларусі пасля ўнесеных у выбарчае заканадаўства паправак не адбудзецца, лічаць міжнародныя назіральнікі.

Эксперты мяркуюць, што згубная практыка нядопуску назіральнікаў да працэсу падліку галасоў будзе ўжывацца падчас мясцовых выбараў 2010 года, пішуць «Белорусские новости».

Нагадаем, 30 лістапада ў «палаце прадстаўнікоў» у першым чытанні былі прынятыя папраўкі ў выбарчае заканадаўства Беларусі. Паводле старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, змены на 90% улічваюць рэкамендацыі АБСЕ.

Аднак, як паведамілі арганізатары міжнароднага праекта «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», яны не маюць ілюзій адносна таго, што прынятыя ў «палаце прадстаўнікоў» папраўкі ў выбарчае заканадаўства Беларусі створаць якасна новы ўзровень дэмакратычнасці і празрыстасці працэсу выбараў у краіне.

«Натуральна, мы вітаем любыя зрухі ў бок лібералізацыі беларускага выбарчага заканадаўства, якое даўно ўжо не адпавядаюць духу часу, - распавёў дырэктар праекта Томас Тамілінас. – Тое, што папраўкі прадугледжваюць больш шырокія магчымасці для партый і недзяржаўных арганізацый па дэлегаванні назіральнікаў – гэта крок у патрэбным накірунку.

Тым не менш, экспертаў турбуе па-ранейшаму вельмі вялікія паўнамоцтвы старшыняў выбарчых камісій па магчымасці ізалявання назіральнікаў ад працэсу падліку галасоў. Бо менавіта гэта, на іх думку, - галоўная перашкода для эфектыўнага назірання падчас выбараў.

У законапраект аб змене выбарчага заканадаўства не ўвайшла папраўка аб аглядальнасці падліку галасоў для назіральнікаў, паведаміла напярэдадні прыняцця паправак старшыня Цэнтрвыбаркама.

«Паўнамоцтвы назіральнікаў засталіся ў ранейшай рэдакцыі: назіральнікі маюць права назіраць за падлікам галасоў. Фармулёўка аб умовах, якія дазваляюць назіраць аглядальнасць падліку галасоў, выключана як суб’ектыўная», — сказала Ярмошына.

Яна падкрэсліла, што «любы закон — гэта плод кампрамісу». «Ёсць меркаванне тых, хто арганізуе выбары. Напрыклад, старшыні выбарчых камісій лічаць сябе менш абароненымі за назіральнікаў. Яны патрабавалі, каб з’явіліся нормы, што даюць больш шырокія паўнамоцтвы чальцам і старшыням ўчастковых камісій, больш абаранялі іх правы. Таму быў абраны кампрамісны варыянт», - сказала кіраўнік ЦВК.

Максімум, што змогуць бачыць назіральнікі падчас падліку галасоў – спіны чальцоў выбарчых камісій.

«Замежныя назіральнікі, з якімі мы супрацоўнічаем, сцвярджаюць: Беларусь у плане правядзення выбараў вельмі моцна адрозніваецца ад суседніх краін менавіта тым, што ў камісіях пануе несхавана варожае стаўленне да прадстаўнікоў міжнароднай назіральніцкай супольнасці, асабліва ў момант падліку галасоў, - сцвярджае Т.Тамілінас. – Гэта прыводзіць да таго, што ўвесь сэнс назірання за выбарамі зводзіцца да нуля. На жаль, падобна, што і пасля прыняцця паправак гэта згубная практыка захаваецца і будзе мець месца падчас выбараў у мясцовыя саветы, якія будуць праходзіць ў наступным годзе».

Удзельнікі праекта «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» - у большасці сваёй прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі і студэнты Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (ЕГУ). У рамках праекта яны атрымліваюць як тэарэтычныя, так і практычныя веды.

Праект арганізуе Аб’яднаны цэнтры беларускіх ініцыятыў, ЕГУ, Беларускі дом правоў чалавека ў Вільні і Швецкі міжнародны ліберальны цэнтр.

У праекце ў якасці экспертаў удзельнічаюць аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне выбарчага заканадаўства з розных краін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках