25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ферэра-Вальднер: Важны поўны ўдзел Беларусі ў платформах «Усходняга партнёрства»

2

Еўразвяз паставіў перад сабой мэту палепшыць магчымасці для грамадзян Беларусі падарожнічаць у краіны ЕЗ.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле Беніты Ферэра-Вальднер, еўракамісара па пытаннях гандлю і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, перадае БелаПАН.

Паводле еўракамісара, перш за ўсё гаворка ідзе аб спрашчэнні візавага рэжыму, а ў доўгатэрміновай перспектыве - аб уводзінах бязвізавага рэжыму з краінамі палітыкі ЕЗ «Усходняе партнёрства». «У выніку, толькі дзякуючы прамому кантакту і непасрэднаму досведу можна больш даведацца адно пра аднаго», - лічыць Ферэра-Вальднер.

Яна адзначыла, што ад часу ўстаноўчага саміту Усходняга партнёрства, які прайшоў 7 траўня ў Празе, вялася праца над двухбаковым і шматбаковым фарматам адносін. Еўракамісар лічыць, што на сустрэчы 8 снежня ў Брусэлі кіраўніка МЗС краін ЕЗ і Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны «змогуць пераканацца, які вялікі шлях мы прайшлі за кароткі час».

Па словах Ферэра-Вальднер, на двухбаковым узроўні праца ідзе над тым, каб інтэнсіфікаваць дапамогу краінам-партнёрам для выканання ўмоў, неабходных для падпісання пагаднення аб асацыяцыі, якое значна пашырыць супрацоўніцтва, у прыватнасці праз палажэнні пра свабодны гандаль.

На шматбаковым узроўні былі заснаваныя тэматычныя платформы «для стымулявання супрацоўніцтва з ЕЗ, але перш за ўсё паміж самімі краінамі - удзельніцамі палітыкі» у галіне дэмакратыі, належнага кіравання і стабільнасці; эканамічнай інтэграцыі; энергетычнай бяспекі; кантактаў паміж людзьмі.

«Ужо ўзгоднена працоўная праграма на найбліжэйшыя два гады. І мы ўсе шчыра хочам зрабіць з гэтых платформаў сапраўдны форум па абмене інфармацыяй і лепшымі практыкамі. Поўны ўдзел Беларусі ў гэтых шматбаковых платформах з'яўляецца важным, бо ў сілу палітычных акалічнасцяў нашы двухбаковыя адносіны застаюцца абмежаванымі», - адзначыла еўракамісар.

Ферэра-Вальднер заявіла, што ганарыцца «вялікім прагрэсам, дасягнутым дзякуючы актыўнаму ўдзелу ўсіх партнёраў». Яна запэўніла, што, пакуль не перадасць справы пераемніку, «працягне паўнавартасна выкарыстоўваць сваю палітычную вагу для росту Усходняга партнёрства - ініцыятывы, якая прыносіць станоўчыя плады для ўсіх».

Беніта Ферэра-Вальднер і міністр замежных спраў Швецыі Карл Більдт з адлічанай за ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці «Усходняе партнёрства» беларускай студэнткай Таццянай Шапуцькай

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках