25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошні дыктатар Еўропы падзякаваў амбасадару Нямеччыны за прагматызм

9

Аляксандр Лукашэнка адзначыў «важкі» уклад Нямеччыны, і ў прыватнасці амбасадара гэтай краіны ў Менску Гебхардта Вайса, у «нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Еўразвязам».

«Што тычыцца Нямеччыны, і цяперашняга амбасадара, то я магу толькі падзякаваць вам за тое, што вы зрабілі ўсё магчымае ў гэтай сітуацыі. Ваша місія была накіраваная на збліжэнне нашай краіны з вашай радзімай, з Еўрапейскім звязам», - адзначыў Лукашэнка, сустракаючыся ў Менску з амбасадарам ФРГ Гебхардтам Вайсам, перадае «Інтэрфакс».

Беларускі правіцель сказаў, што «амбасадары прызначаныя для таго, каб збліжаць краіны, а не процідзейнічаць тым працэсам, якія адбываюцца тут». «І ні ў якім разе не рыць равы і не выбудоўваць «берлінскія сцены» паміж дзяржавамі», - адзначыў Лукашэнка. «На жаль, не заўсёды так адбываецца», - дадаў ён.

«Вы заўсёды былі прагматычны, той прагматызм, тая павага да нашага народа заслугоўваюць вялікага даверу», - заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік выказаў надзею, што «тое, што вы зрабілі, не застанецца дзесьці за дужкамі, і хацелася, каб новы амбасадар гэтак жа ўважліва і абачліва ставіўся да тых праблем, якія сёння ёсць у Беларусі, і імкнуўся дапамагчы». «Хацелася, каб вынік быў адзін - каб мы збліжалі народы», - заявіў ён.

У гутарцы з амбасадарам Нямеччыны, які праз паўгады скончыць сваю місію ў Беларусі, Лукашэнка сказаў: «вы павінны ведаць, што вы для нас не чужы чалавек, прыязджайце да нас у будучыні без усялякіх віз».

У сваю чаргу, Вайс адзначыў, што сёлета «мы дасягнулі вельмі шмат, і вельмі-вельмі важны год наперадзе». «Маё бачанне такое, што калі ў снежні будучага года (не пазней за пачатак лютага 2011 года ў Беларусі павінны адбыцца прэзідэнцкія выбары) усё будзе правільна ў развіцці ўнутрапалітычнага жыцця, то тады адкрыецца магчымасць для поўнага развіцця супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім звязам і Беларуссю», - сказаў Вайс.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках