25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэны на аўтарынках ірвануць угару

20

Пакуль на менскіх аўтарынках трымаюцца звыклыя крызісныя цэны. Аднак сумнявацца ў тым, што вельмі хутка лічбы на цэнніках ірвануць угару, не даводзіцца.

Каментары прадаўцоў кшталту «Пакуль стаўкі «размытнёўкі» не выраслі - навошта нам паднімаць кошты?» гучаць крыху няшчыра. Усё залежыць ад попыту, піша «Інтэрфакс».

Цэннікі на сталічных аўтарынках у апошні раз сур'ёзна змяняліся - у бок паніжэння - пасля студзеньскай дэвальвацыі. Аднак зніжкі не змаглі натхніць пакупнікоў. Ці «натхніць» іх перспектыва росту «размытнёўкі» у некаторых выпадках да 10 разоў? Напэўна. Нават нягледзячы на тое, што, у адрозненне ад юрасоб, «фізікам» далі перадышку ў паўгады.

Ужо ў першыя выходныя пасля таго, як чуткі аб будучым росце мытных ставак пачалі пацвярджацца, колькасць наведвальнікаў менскіх аўтарынкаў няхай не нашмат, але вырасла. І падобна, у наступным працягне расці.

Калі ж попыт сур'ёзна расці не будзе, прынамсі частка прадаўцоў гатовая прытрымаць свой тавар да «лепшых часоў». І у Малінаўцы, і на Ждановічах сустракаліся групкі людзей, якія, не саромеючыся пакупнікоў, уголас абмяркоўвалі такі варыянт.

Зрэшты, магчыма, у некаторай ступені на адчувальны слых і тонкую душэўную канстытуцыю пакупнікоў і быў разлік. Бо яшчэ цалкам можна паспець да ўвядзення новых пошлін, прадаўшы тыя аўтамабілі, якія ёсць у наяўнасці, завезці яшчэ - і ўжо гэтыя прапаноўваць па новым кошце.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках