26 лiстапада 2024, aўторак, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі Мартынаў апраўдваўся за выключэнне Таццяны Шапуцькі, але яму не паверылі

16

Пытанне аб выключэнні з БДУ актывісткі «Маладога фронту» ўзнімалася на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх уладаў у Кіеве і Брусэлі.

Пра гэта паведаміў 8 снежня міністр замежных справаў Швецыі, якая старшынюе ў Еўразвязе, Карл Більдт у бельгійскай сталіцы на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў ЕЗ і краінаў — удзельніцаў праграмы «Усходняе партнёрства».

Більдт заявіў, што будзе «абсалютна непрымальна», калі выключэнне з вну адбылося з-за ўдзелу Шапуцькі ў Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Гэтае мерапрыемства прайшло ў Брусэлі 16—17 лістапада, перадае БелаПАН.

Кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў адзначыў, што «адлічвае не ўрад, а вну». Ён падкрэсліў, што прычынай адлічэння стала «колькасць пропускаў».

У адказ Більдт адзначыў, што «з кіраўніцтвам вну звязаліся прадстаўнікі праваахоўных органаў». «Яны, вядома, маглі цікавіцца яе пропускамі, але звычайна гэта не ўваходзіць у іх абавязкі», — заявіў швецкі міністр.

Нагадаем, што Таццяна Шапуцька была адлічаная з юрфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пасля ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства» у Брусэлі. Гэты выпадак выглядае абуральным нават на фоне звычайнай практыкі выключэння з беларускіх вну палітычна актыўных студэнтаў. Паколькі «Усходняе партнёрства» -- ініцыятыва Еўрапейскага звяза, афіцыйна прынятая беларускім кіраўніцтвам. Нароўні з дзяржаўнымі структурамі да ўдзелу ў ёй запрошаная і грамадзянская супольнасць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках