25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Шапуцька злавіла міністра Мартынава на хлусні

30

Прэс-сакратарка «Маладога фронту» абвяргае заяву Сяргея Мартынава пра тое, што яе адлічылі з універсітэта за пропускі заняткаў.

«Мартынаў казаў звычайную хлусню ці спецыяльна, ці таму што ў яго дрэнныя інфарматары. Ён казаў, што інфармацыю яму далі ва ўніверсітэце. Але адміністрацыя ўніверсітэта ніякіх заўвагаў наконт пропускаў не рабіла і фармулёўка загада аб адлічэнні ніяк не звязаная з нейкімі пропускамі заняткаў. Такія выказванні Мартынава звязаныя з тым, што яму трэба хоць неяк апраўдацца перад міністрамі замежных справаў краінаў Еўразвяза. Гэта было адзінае больш-меней нармальнае выйсце для яго», -- заявіла Таццяна Шапуцька ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Прэс-сакратарка «Маладога фронту» паведаміла, што размаўляла з дэканам юрфака.

«Размаўляла з намеснікам дэкана Андрэем Шыдлоўскім, і ён мне паказвае загад на адлічэнне і кажа: «Вось вы бачыце, што тут няма такога, каб вас адлічылі з правам узнаўлення». Я спытала, што гэта значыць, і ён адказаў, што мяне выключылі без справа аднавіцца на навучанні.

У такой сітуацыі магчымыя два варыянты: ці рэктар адклікае свой загад, ці я буду аднаўляцца на навучанне праз суд», -- адзначыла моладзевая актывістка.

Нагадаем, што 8 снежня міністр замежных справаў Швецыі, якая старшынюе ў Еўразвязе, Карл Більдт заявіў, што будзе «абсалютна непрымальна», калі выключэнне з вну адбылося з-за ўдзелу Шапуцькі ў Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Гэтае мерапрыемства прайшло ў Брусэлі 16—17 лістапада.

Кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў адзначыў, што «адлічвае не ўрад, а вну». Ён падкрэсліў, што прычынай адлічэння стала «колькасць пропускаў».

У адказ Більдт адзначыў, што «з кіраўніцтвам вну звязаліся прадстаўнікі праваахоўных органаў». «Яны, вядома, маглі цікавіцца яе пропускамі, але звычайна гэта не ўваходзіць у іх абавязкі», — заявіў швецкі міністр.

Таццяна Шапуцька была адлічаная з юрфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пасля ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства» у Брусэлі. Гэты выпадак выглядае абуральным нават на фоне звычайнай практыкі выключэння з беларускіх вну палітычна актыўных студэнтаў. Паколькі «Усходняе партнёрства» -- ініцыятыва Еўрапейскага звяза, афіцыйна прынятая беларускім кіраўніцтвам. Нароўні з дзяржаўнымі структурамі да ўдзелу ў ёй запрошаная і грамадзянская супольнасць.

7 снежня актывісты моладзевых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі пачалі збор подпісаў у абарону Таццяны Шапуцькі. За два дні падпісаліся больш за 300 чалавек.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках