25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадчык кафедрай дзяржаўнага ВНУ: «Эканоміцы Беларусі ў 2009 годзе будзе вельмі цяжка»

6

Беларускім уладам неабходна рэальна ацаніць маштабы крызісу і ўсвядоміць, што імгненнага выйсця з крызісу не будзе, а без змянення фундаментальных падмуркаў эканамічнай палітыкі краіну чакае падзенне ВУП і рост беспрацоўя.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю «Эканамічнай газеце» выказаў загадычык кафедрай фінансаў і банкаўскай справы Вышэйшай школы кіравання бізнэсам БДЭУ Уладзімір Усоскі.

«(У 2009 годзе) будзе вельмі цяжка. І дай нам Бог утрымацца ад імклівага падзення. Калі ў краінах ЕЗ прагназуецца спад на 1,9%, дык ёсць усе падставы лічыць, што ў нас ён будзе не меншы. І 2010 г. павінен быць нялёгкім», - такі прагноз эксперта.

«Каб хаця б зафіксаваць ўзровень спажывання і вытворчасці, які склаўся, нам трэба вельмі моцна змяніць у першую чаргу сябе і сваю эканоміку», - адзначыў Усоскі.

Паводле словаў доктара эканамічных навук, уладам «неабходна карэктаваць памеры і структуру выдаткаў і прыбыткаў, адмовіцца ад шэрагу дзяржпраграмаў, якія не даюць аддачы».

«Без прыняцця мераў па барацьбе з дэфіцытамі рахункаў прадпрыемстваў і банкаў непазбежныя новыя хвалі дэвальвацыі, увядзенне множных курсаў, адміністрацыйнага «замарожвання» коштаў, пераразмеркаванне сродкаў ад эфектыўных прадпрыемстваў да неэфектыўных», - прадказвае Усоскі.

У гэтай сувязі ён падкрэслівае, што ва ўмовах крызісу «трэба падтрымліваць толькі кураў, якія нясуць залатыя яйкі, пакуль яны іх нясуць».

«Абмежаваныя рэсурсы трэба канцэнтраваць толькі на эфектыўных накірунках. Ва ўмовах крызісу іншага шляху няма», - рэзюмаваў эксперт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках