25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» пералічыў Беларусі грошы за акцыі «Белтрансгаза»

7

ААТ «Газпрам» пералічыла Беларусі 625 млн дал. для куплі яшчэ 12,5% ААТ «Белтрансгаз».

Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі расейскага канцэрна. "Чарговыя 625 млн дал. у аплату 12,5% акцый "Белтрансгаза" "Газпрам" пералічыў 2 лютага 2009 г.", - адзначылі там.

"Газпрам" і Менск у снежні 2006 г. дамовіліся аб стварэнні сумеснага прадпрыемства (СП) на базе "Белтрансгаза" і продажы 50% акцый гэтага прадпрыемства "Газпраму" за 2,5 млрд дал. Расейская кампанія аплочвае куплю чатырма траншамі - па 625 млн дал. кожны, паступова павялічваючы сваю частку ў кампаніі.

Пасля аплаты часткі адпаведны пакет акцый "Белтрансгаза" перадаецца "Газпраму". Першы транш канцэрн пералічыў у чэрвені 2007 г., другі - у студзені 2008 г. У цяперашні час "Газпрам" валодае 25% акцый "Белтрансгаза", за кошт новага плацяжу ягоная частка павялічыцца да 37,5%. Плануецца, што ўгода па атрыманні "Газпрамам" 50% у "Белтрансгазе" будзе завершаная ў 2010 г.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках