25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малады Фронт» заклікае Еўропу асудзіць арышт беларускіх прадпрымальнікаў

4

«Малады Фронт» асудзіў затрыманьне лідэраў прадпрамыльніцкага руху і заклікае «Міжнародную амністыю» прызнаць затрыманых прадпрымальнікаў «вязьнямі сумленьня».

Затрыманьне Аўтуховіча, Лявонава, Асіпенкі і іх беспадстаўнае зьмяшчэньне ў СІЗА вельмі яскрава сьведчыць аб жаданьні беларускіх уладаў праводзіць дэмакратызацыю грамадзка-палітычнага жыцьця Беларусі. У той час, калі зьнешнім спажыўцам прадстаўляюць зьнешнія ж спробы лібэралізацыі, у краіне, ужо з дапамогаю сілавых падразьдзяленьняў «Алмаз», працягваецца усё тая ж зачыстка іншадумстава. І калі гэта адбываецца ў разгар гучнай рыторыкі аб «лібэралізацыі», можна сабе ўявіць, што будзе рабіць аўтарытарная ўлада Беларусі, калі гульні з Захадам у «лібэралізацыю» скончацца нават на словах, -- гаварыцца ў звароце «Маладога Фронту».

«Малады Фронт» заклікае міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і «Міжнародную амністыю» асудзіць затрыманьні лідэраў прадпрымальніцкага руху Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі і прызнаць іх «вязьнямі сумленьня».

Таксама «Малады Фронт» абвяшчае аб пачатку кампаніі ў абарону палітвязьняў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі, у межах якой будуць праводзіцца вулічныя акцыі салідарнасьці і распаўсюджвацца інфармацыйныя матэрыялы аб палітвязьнях. Акцыі салідарнасьці будуць праводзіцца з патрабаваньнем тэрміновага вызваленьня і безумоўнага апраўданьня палітвязьняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках