25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лібералізацыя» працягваецца: Арыштаваны лідэр «Маладога Фронту» (Абноўлена)

9
«Лібералізацыя» працягваецца: Арыштаваны лідэр «Маладога Фронту» (Абноўлена)

Зміцер Дашкевіч быў схоплены супрацоўнікамі АМАПа ў цэнтры Менска.

Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі'97 у прэс-службе «Маладога Фронту», 12 лютага актывісты арганізацыі праводзілі акцыю пратэсту супраць арышту лідэраў прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховчіа, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі каля будынку следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску. Актывісты стаялі ля СІЗА з партрэтамі затрыманых апазіцыянераў і скандавалі «Свабоду палітвязням!». Акцыя доўжылася 20 хвілін.

Пасля заканчэння акцыі, ужо каля будынку Нацыянальнага банка на праспекце Незалежнасці былі арыштаваныя лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч і актывіст арганізацыі Мікола Дземідзенка. Затрымлівалі апазіцыянераў супрацоўнікі АМАПа.

У аддзяленні міліцыі Ленінскага раёна ў адносінах актывістаў апазіцыі быў складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП -- "арганізацыя або ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах". На ноч Дашкевіча і Дземідзенку пакінулі ў РУУСе. Верагодна, сёння апазіцыянераў будуць судзіць.

Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі'97 у прэс-службе «Маладога Фронту», Зміцер Дашкевіч і Мікола Дземідзенка ў знак пратэсту супраць незаконнага арышту абвясцілі галадоўку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках