25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

12 былых палітвязьняў патрабуюць ад Эўразьвязу асудзіць палітычныя арышты

3

Былыя палітзьняволеныя выступілі з заявай, у якой патрабуюць вызвленьня Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі, а таксама грамадзяніна ЗША Зэльцэра.

«Вылучаныя Лявонаву, Аўтуховічу і Асіпенку абвінавачваньні абсурдныя і не вытрымліваюць ніякай крытыкі», - цытуе зварот «Радыё Свабода».

«Супрацоўніцтва з гэтым рэжымам ня толькі амаральна, але і небясьпечна. Эўрапейскі бізнэс і афіцыйны Брусэль павінны памятаць, што гульня з чалавекам бяз прынцыпаў заўсёды ідзе па ягоных правілах. І наступнай ахвярай можа аказацца кожны, незалежна ад колеру ягонага пашпарту», – гаворыцца ў звароце.

«Пад крымінальным перасьледам па-ранейшаму знаходзяцца 14 маладых людзей, удзельнікаў мітынг прадпрымальнікаў. Былыя палітвязьні па-ранейшаму абмежаваныя ў сваіх правах. Жыцьцё амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра пад пагрозай, ён знаходзіцца ў шпіталі беларускай турмы», - нагадваюць падпісанты.

Аляксандар Казулін, Андрэй Кім, Артур Фінькевіч, Вячаслаў Сіўчык, Зьміцер Дашкевіч, Зьміцер Касьпяровіч, Кацярына Садоўская, Сяргей Парсюкевіч, Канстанцін Лукашоў, Сяргей Скрабец, Цімафей Дранчук, Эніра Браніцкая сярод іншага патрабуюць: вызваленьня Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі, перадачы Зэльцэра амэрыканскаму правасудзьдзю.

Нагадаем, 8 лютага ў Ваўкавыску супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС з дапамогай байцоў спецпадпаддзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» арыштавалі лідэраў прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенку. Пасля таго, як у іх кватэрах прайшлі ператрусы, прадпрымальнікаў павезлі ў Менск і даставілі ў турму на Акрэсціна. Іх вінавацяць у здзяйсненні падпалу дома міліцыянта, які адбыўся 5 год таму.

Мікалай Аўтуховіч і Юрый Лявонаў – былыя палітвязні, прысуджаныя да пазбаўлення волі па надуманым абвінавачванні за абарону правоў прадпрымальнікаў. У пачатку 2008 года мера пакарання ім была змененая на абмежаванне волі.

Грамадзянін ЗША Эмануіл Зельцэр разам з сваёй сакратаркай Уладленай Функ, грамадзянкай Расеі, быў затрыманы ў Менску 12 сакавіка 2008 года. 11 жніўня Менскі гарадскі суд прысудзіў Э.Зельцэра да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. Ягоная сакратарка была прысуджаная да аднаго году пазбаўлення волі. 31 кастрычніка Вярхоўны суд пакінуў гэты прысуд у сіле. Усе судовыя працэсы па гэтай справе праходзілі ў зачыненым рэжыме.

ЗША працягваюць настойваць на вызваленьні Эмануіла Зэльцэра з меркаваньняў гуманнасьці ў сувязі з цяжкім станам здароўя асуджанага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках