25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бандыцкія напады на кватэры апазіцыянераў

7

Сёння ў Менску працягнуліся ператрусы ў кватэрах актывістаў арганізацыі «Малады Фронт».

Супрацоўнікі міліцыі і невядомыя людзі ў цывільным, пашкодзіўшы дзверы, уварваліся ў кватэру, якую здымаў актывіст арганізацыі Мікола Дземідзенка.

"У гэты момант у кватэры знаходзіліся таксама Валер Мацкевіч і Вадзім Ханяўка. Супрацоўнікі міліцыі не прад'яўлялі ніякіх дакументаў, якія б пацвярджалі іх права праводзіць ператрус, ніякага ордэра. Зараз вядома, што ўжо канфіскаваныя ня толькі дакументы, якія датычаць "Маладога Фронту", але і асабістыя рэчы, у прыватнасці, ноўтбук", — паведаміла БелаПАН прэс-сакратар "Маладога Фронту" Таццяна Шапуцька.

Нагадаем, позна ўвечары 13 лютага ў кватэру заяўніцы акцыі 14 лютага Кацярыны Галіцкай прыйшоў участковы міліцыянт. Калі дзяўчына адчыніла дзверы, ён выклікаў па тэлефоне супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС. Міліцыянты правялі ў кватэры ператрус, ордэр на які яны не прад'явілі.

Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі Еўразвяза, майкі з апазіцыйнымі лозунгамі і расцяжкі для акцыі 14 лютага. Затым з Галіцкай былі ўзятыя тлумачэнні адносна таго, што "канфіскаваныя рэчы рабілі ў яе кватэры", а таксама быў складзены пратакол пра "агляд месца здарэння".

Менгарвыканкам не дазволіў "Маладому Фронту" правесці 14 лютага ў Менску акцыю з нагоды Дня святога Валянціна, аднак прадстаўнікі арганізацыі заявілі, что акцыя адбудзецца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках