25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знос прыватнага дома адкладзены: метрабудаўнікі спалохаліся «дымавой атакі» (Фота)

14

Знос прыватнага дома № 26 на праспэкце Дзяржынскага ў Менску, прызначаны на 16 лютага а 10 раніцы, быў адкладзены.

У гэтым доме жыве Васіль Хадзькоў, які заяўляе, што яму ня выдзелілі кватэру замест дома, на месцы якога пройдзе лінія мэтро, перадае «Радыё Свабода».

Раніцай да дома спадара Хадзькова прыехала будаўнічая тэхніка — вялікі бульдозэр, трактар «Беларусь»; сабраліся будаўнікі. Васіль Хадзькоў зачыніўся ў доме і адмовіўся яго пакідаць. Гаспадар запаліў печ і пачаў кідаць туды гумовыя рэчы, каб чорным дымам з коміна прыцягнуць увагу менчукоў.

«Праз гадзіну «дымавой атакі» мэтрабудаўнікі зьехалі, нічога не сказаўшы пра свае далейшыя намеры. У іх няма папер аб пазбаўленьні мяне права на валоданьне домам. Але яны могуць у любы момант вярнуцца», — паведаміў Васіль Хадзькоў.

12 лютага адбылося прымусовае высяленьне Хадзькова зь ягонага дома. Гаспадар адмаўляўся падпарадкавацца і быў дастаўлены ў суд пад міліцэйскай вартай. Судзіць Васіля Хадзькова будуць 4 сакавіка за непадпарадкаваньне.

Васілю Хадзькову, ягонай былой жонцы і ейнаму паўналетняму сыну Маскоўскі райвыканкам выдзеліў двухпакаёвую кватэру. Васіль Хадзькоў патрабуе асобнага жытла. Маскоўскі раённы суд прыняў рашэньне аб прымусовым высяленьні Васіля Хадзькова і пазбаўленьні яго права ўласнасьці на дом і зямельны ўчастак.

Вынас мэблі з дома Васіля Хадзькова 12 лютага

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках