25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве заклікалі Еўропу звярнуць увагу на рэпрэсіі ў Беларусі (Фота)

16 лютага акцыі ў Дзень салідарнасці адбыліся не толькі ў Беларусі. У Польшчы таксама выказалі падтрымку беларускім палітвязням.

Больш за дзесяць чалавек прыйшлі да амбасады Беларусі ў Варшаве са свечкамі і нацыянальнымі сцягамі.

Акцыя, арганізатарамі якой выступілі «Беларуская Нацыянальная Памяць» і грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь», доўжылася каля паўгадзіны. Удзельнікі выказалі сваю падтрымку ахвярам палітычных рэпрэсій, скандуючы «Жыве Беларусь!». З беларускай амбасады да пратэстуючых ніхто не выйшаў.

«Вельмі важна, каб еўрапейцы разумелі, што ніякай «лібералізацыі» у Беларусі няма. Працягваюцца рэпрэсіі, збіваюць моладзь, разганяюць мірныя акцыі, -- адзначыла актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Любоў Кучынская. – У такіх умовах не зразумела, чаму еўрапейскія чыноўнікі кажуць пра нейкія змены, адмяняюць санкцыі і даюць дыктатару магчымасць ілгаць у прамым эфіры канала «Еўраньюс». Гульні з рэжымам прывядуць толькі да ўзмацнення рэпрэсій. Еўрапейцы павінныя гэта разумець».

У Варшаве, як і ў Беларусі, акцыі салідарнасці з палітвязнямі і сем'ямі зніклых палітыкаў праводзяцца 16-га чысла кожнага месяца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках