25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрабуюць міжнароднага расследавання выкраданняў лідэраў апазіцыі (Фота)

У абласных цэнтрах Беларусі адзначылі Дзень салідарнасці з палітвязнямі і зніклымі палітыкамі.

Гарадзенскія актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вывесілі ў горадзе два нацыянальных сцяга. Адзін з іх быў прымацаваны да сцен Старога замка, а іншы – на масту на скрыжаванні праспекта Клецкага і вуліцы Перамогі. Таксама на рэкламных тумбах і слупах з'явіліся налепкі і плакаты «Еўрапейская Беларусь».

16 лютага ў Брэсце з'явілася расцяжка з патрабаваннем расследавання знікнення апазіцыйных палітыкаў. Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» вывесілі яе на масту на вуліцы Маскоўская.

Нагадаем, што ў 1999-2000 гадах у Беларусі зніклі першы віцэ-спікер Вярхоўнага савета Беларусі 13 склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, экс-кіраўнік МУС, які пасля стаў апазіцыйным палітыкам, Юрыц Захаранка, аператар ОРТ Зміцер Завадскі. Аб лёсе гэтых людзей нічога не вядома.

Аб неабходнасці высвятліць лёс зніклых беларускіх апазіцыянераў стала заяўляе міжнародная супольнасць. Патрабаванне раскрыць праўду аб іх знікненні ўтрымоўваецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парламенцкіх асамблей Рады Еўропы і АБСЕ.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву, кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і камандзіру СОБРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазронаў у іх дачыненні да выкраданняў апазіцыянераў.

Брэст

Гародня

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках