25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Салігорску пратэставалі супраць «палітычнага» прызыву і арыштаў прадпрымальнікаў (Фота)

Удзельнікі акцыі салідарнасці ў Салігорску запатрабавалі ад улад прызнаць Івана Шылу, Франака Вячорку і Зміцера Хведарука «вязнямі сумлення»

Галоўным адрозненнем акцыі салідарнасці, якая прайшла ў Салігорску, стала тое, што маладыя людзі, якія прыйшлі на цэнтральную плошчу горада, трымалі ў руках партрэты чалавека, які сам удзельнічаў у леташніх акцыях салідарнасці – Івана Шылы.

Лідэра салігорскай моладзі, намесніка старшыні «Маладога Фронту» Івана Шылу ў канцы студзеня з парушэннем беларускага заканадаўства гвалтам забралі ў войска. Па такой жа схеме ўлады абыйшліся з маладафронтаўцам Зміцерам Хведаруком і старшынём «Моладзі БНФ» Франкам Вячоркай.

Удзельнікі салігорскай акцыі заклікалі ўлады прызнаць Шылу, Хведарука і Вячорку «вязнямі сумлення». А гэтак жа выказалі пратэст супраць арышту лідэраў прадпрымальнікаў.

Нагадаем, што 8 лютага ў Ваўкавыску былі арыштаваныя Юрый Лявонаў, Уладзімір Асіпенка і Мікалай Аўтуховіч. Іх падазраюць у здзяйсненні падпалаў дома былога начальніка Ваўкавыскага РАУС і гаража працаўніка падатковай службы. У той жа дзень у Ваўкавыску прайшло 26 ператрусаў кватэр і офісаў мясцовых прадпрымальнікаў, якія знаёмыя з Мікалаем Аўтуховічам.

Удзельнікі акцыі салідарнасці ў Салігорску гэтак жа заклікалі вызваліць актывіста «Маладога Фронту» Арцёма Дубскага.

Нагадаем, што ўдзельнік «Працэсу-14» Арцём Дубскі быў арыштаваны 13 лютага, калі ехаў з Украіны ў Менск для ўдзелу ў забароненай уладамі акцыі «Дзень любові».

У апошні час Дубскі жыл ва Ўкраіне ў сувязі з завядзеннем супраць яго на радзіме крымінальнага справы. У кастрычніку 2008 года супраць Дубскага была заведзеная другая крымінальная справа па арт. 415 УК РБ нібыта за парушэнне парадку адбывання пакарання, да якога яго прысудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

Адзначым, што «Справа 14-ці» - крымінальная справа па арт. 342 КК РБ, узбуджаная ў адносінах ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках