25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сталі лідэрамі па пошуку слова «дэвальвацыя» у Інтэрнэце

2

Паводле даследаванняў інтэрнэт-парталаў, эканамічны крызіс адбіўся на пошукавых перавагах беларусаў у Інтэрнэце.

Расейскія інтэрнэт-парталы вызначылі, як змяніліся пошукавыя перавагі карыстальнікаў RUNET за студзень 2009 года. Калі яшчэ ў снежні асноўнымі тэмамі, якія цікавілі людзей, былі навагоднія падарункі і віншаванні, дык потым лідэрамі сталі запыты, звязаныя з пошукам працы. Ёсць гіпотэза, што нешта падобнае адбылося і ў BYNET, перадае «Нямецкая хваля».

Беларусы найбольш часта для пошуку выкарыстоўваюць пошукавыя машыны Яндэкс і Google. Да прыкладу, калі ў раздзеле «статыстыка запытаў» у Яндэксе ўвесці слова «праца», кідаецца ў вочы: што праца пасля Новага года стала карыстацца вялікім попытам.

У параўнанні са снежнем 2008 года, у студзені попыт на яе ў цэлым ва ўсіх карыстальнікаў Яндэкс вырас на 26 адсоткаў. Калі ж паглядзець толькі на запыты беларусаў, дык іх у гэтым спісе акажацца менш за адзін адсотак.

За апошнія 30 дзён запыт на слова «праца» у Google стаў параўнальны па папулярнасці са словам «надвор'е», але не з'яўляецца лідэрам. Пікі цікавасці да такіх запытаў прыходзяцца на 21 студзеня і 5 лютага. Мяркуючы па ўсім, жаданне пашукаць у Сусветным павуцінні новую працу наведвала беларусаў пасля атрымання авансу і зарплаты.

Відавочна, што на постсавецкай прасторы і ў Еўразвязе назіраецца розная палітычная культура. Новы год пашырыў лексікон беларусаў новым словам, якое раней было вядома толькі вузкім спецыялістам – «дэвальвацыя». Нядзіўна, што па дадзеных Google беларусы сталіся лідэрамі па пошуку гэтага слова ў студзені. У лютым гэтым словам зацікавіліся ў Казахстане, а пад заслону 2008 года яго выкарыстоўвалі ў запытах украінцы і расейцы.

Дарэчы, крызісам беларусы цікавіліся ўжо ў снежні, аднак калядныя вакацыі пераключылі ўвагу на нешта іншае, пакуль 2 студзеня Нацыянальны банк абвяшчэннем пра дэвальвацыю не вярнуў цікавасць да праблемаў эканомікі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках