25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забароняць продаж спіртнога ў дні авансу і зарплаты

72

Беларуская міліцыя выступіла з чарговай арыгінальнай «антыалкагольнай» ініцыятывай.

УУС Менскай вобласці прапаноўвае забараніць прадаваць у крамах спіртныя напоі ў дні выдачы авансу і зарабатнай платы, паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у сераду намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі - начальнік Упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Менаблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Вадзім Сіняўскі.

"Мы маем намер выступіць з ініцыятывай рэкамендаваць забараніць прадаваць спіртныя напоі і піва ў дні выдачы зарабатнай платы і авансу", - паведаміў В.Сіняўскі.

Паводле яго словаў, "правядзенне "Дня цвярозасці" у дзень выдачы зарабатнай платы будзе вельмі эфектыўным".

"Безумоўна, гэта не будзе 10 і 25 дзень кожнага месяца. У гэтым выпадку трэба арыентавацца на горадаўтваральныя прадпрыемствы: у Салігорску - "Беларуськалій", у Жодзіна - "БелАЗ", - адзначыў В.Сіняўскі. Пры гэтым ён дадаў, што ў Менску і Менскай вобласці ў лютым ужо прайшлі дні цвярозасці, у асноўным гэта было 14 лютага, сёння дзень цвярозасці праходзіць у Маладзечна, на сакавік яшчэ графік не сфармаваны.

Ва УУС Віцебскай вобласці паведамілі, што "Дні цвярозасці" у раёнах Віцебскай вобласці пройдуць: 19 лютага ў Талачынскім і Гарадоцкім раёнах, 20 лютага ў Лепельскім, у Чашніцкім раёне ў лютым будзе два цвярозых дня - 21 і 28 лютага, 21 лютага спіртное не будуць прадаваць у Шумілінскім раёне, 24 - у Полацкім, 27 - у Глыбоцкім, 28 - у Докшыцкім і Ушацкім, 1 сакавіка - у Пастаўскім. "Ва ўсіх астатніх раёнах вобласці "Дні цвярозасці" у лютым ужо прайшлі, у Сенненскім раёне іх было нават 2", - удакладнілі ва УУС. Там дадалі, што "яшчэ не вызначыліся з датай забароны на продаж спіртнога і піва ў лютым у Шаркаўшынскім раёне. Магчыма, гэта будзе 28 лютага".

У сваю чаргу ва УУС Гомельскай вобласці паведамілі, што ў Гомелі і Гомельскім раёне "Дзень цвярозасці" прызначаны на 21 лютага, у раёнах вобласці такія дні будуць праведзеныя да 23 лютага. Ва УУС адмовіліся паведаміць дакладныя звесткі, калі і ў якім раёне вобласці забароняць прадаваць спіртное і піва, спаслаўшыся на канфідэнцыйнасць інфармацыі.

Ва УУС Берасцейскай вобласці паведамілі, што "Дні цвярозасці" у Ганцавіцкім, Лунінецкім, Іванаўскім, Камянецкім, Пінскім раёнах запланаваныя на 19 лютага, у Берасцейскім і Івацэвіцкім раёнах - 20 лютага, у Берасці і Кобрынскім раёне - на 21 лютага, у Столінскім - на 22 лютага, у Жабінкаўскім, Баранавіцкім раёнах - 24 лютага, у Бярозаўскім і Маларыцкім раёнах - на 25 лютага, у Баранавіцкім і Пружанскім раёнах - на 26 лютага.

Па інфармацыі органаў унутраных справаў Гарадзенскай вобласці, 19 лютага "Дні цвярозасці" пройдуць у Гародні, Воранаўскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Наваградскім раёнах, у Мастоўскім раёне - 20 лютага, у Свіслацкім і Шчучынскім раёнах - 21 лютага, у Ашмянскім раёне - 27 лютага.

На 23 лютага, калі ў краіне адзначаецца Дзень абаронцы Айчыны, "Дзень цвярозасці" ні ў адным з раёнаў рэспублікі пакуль не запланаваныя.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках