25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Дні цвярозасці» агітбрыгады будуць праводзіць таварыскія суды

11

Беларусь вяртаецца да савецкіх традыцый – «Дні цвярозасці» на прадпрыемствах будуць праходзіць з удзелам агітбрыгад, ідэолагаў і БРСМ.

21 лютага «Дзень цвярозасці» пройдзе ў Пінску. Акрамя забароны продажу спіртнога, там падрыхтавалі цэлую праграму. На прадпрыемствах горада выступяць агітбрыгады з ідэолагаў і лекараў. Акрамя таго, будуць праведзеныя некалькі паказальных судоў, пасля якіх у ЛТП адправяць самых горкіх п'яніц, паведаміла «Еўрарадыё».

Мясцовая арганізацыя БРСМ правядзе акцыю «Завяжы з алкаголем»: сябры арганізацыі будуць вязаць белыя стужкі на галінкі дрэваў. Патрульныя ДАІ раздадуць кіроўцам «лісты цвярозасці».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках