25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шклозавод «Нёман» будзе працаваць 4 гадзіны ў дзень

1

Бярозаўскі шклозавод «Нёман» з 9 сакавіка пераходзіць на скарочаны рэжым працы.

Незадаволеныя працоўныя рыхтуюць пісьмовы зварот на імя дырэктара прадпрыемства з патрабаваннем змяніць умовы, акрэсленыя ў загадзе, і правесці агульны сход, перадае «Радыё Рацыя».

Працоўныя шклозавода «Нёман» паведамілі,што, паводле загада, з 9 сакавіка спыняецца праца шкловарнай печы, у сувязі з чым іх пераводзяць на 4-х гадзінны рэжым працы. Супрацоўнікі прадпрыемства незадаволеныя тым,што страцяць шэраг ільготаў:прыкладам, гарачы стаж улічваецца толькі у выпадку безперапыннай працы ў шкодных умовах цягам поўнага працоўнага дня.

Амаль напалову скароціцца і заробак працоўных, сярэдні памер якога складае трохі болей за 600 000 беларускіх рублёў. У звароце на імя дырэктара рабочыя прапануюць перагледзяць загад і даць ім магчымасьць працаваць праз тыдзень: пры такіх умовах часткова захаваюцца ільготы і заробак, а таксама будзе аплочвацца прастой у памеры 2/3 тарыфнай стаўкі.

Афіцыйны прафсаюз, які дзейнічае на прадпрыемстве, адмаўляецца дапамагаць працоўным, а ягоны кіраўнік, як і адміністрацыя шклозавода «Нёман» устрымліваюцца ад каментароў, якія тычацца фінансава-эканамічнага становішча на прадпрыемстве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках