26 лiстапада 2024, aўторак, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На лідэраў Саюза палякаў Беларусі ціснуць спецслужбы

2

Старшыня Баранавіцкага аддзела непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Тэрэса Селівончык папярэджана пракуратурай аб крымінальнай адказнасці за дзейнасць у незарэгістраванай арганізацыі.

Паводле сябра галоўнай рады арганізацыі і журналіста «Gazety Wyborczej» Анджэя Пачобута, гэта першы выпадак, калі ўлады вырашылі выкарыстаць сумна вядомы артыкул 193-1 Крымінальнага Кодэкса ў дачыненні да сяброў Саюза палякаў, перадае «Радыё Рацыя».

Як сцвярджае Анджэй Пачобут, адначасова на тэрыторыі ўсёй краіны распачаўся непрыхаваны ціск на актывістаў Саюзу палякаў з мэтай прымусіць іх адмовіцца ад удзелу ў дзейнасці арганізацыі. Людзей запрашаюць на размовы ў КГБ, МВД ці пракуратуру, дзе адкрыта кажуць пра крымінальны пераслед у выпадку ўдзелу ў запланаваным на 14-15 сакавіка з'ездзе арганізацыі. КГБ актыўна, у тым ліку карыстаючыся інтэрнэтам, рассылае ананімкі з рознымі абвінавачваннямі ў адрас вядомых дзеячоў СПБ.

Гэта ўжо ня першая спроба ціску на сяброў Саюза палякаў. На мінулым тыдні ў Гарадзенскім раёне з’явіліся правакацыйныя ўлёткі, якія ад імя старшыні апальнага Саюзу заклікаюць беларускіх палякаў прафінансаваць з’езд СПБ 14-15 сакавіка.

Нядаўна на кватэры А. Пачобута невядомыя зламыснікі пашкодзілі ўваходныя дзверы ды пакінулі побач цыдулку з пагрозамі. Таксама невядомыя неаднойчы тэлефанавалі ягонай дачцэ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках