25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усё больш беларускіх прадпрыемстваў скарачаюць працоўны тыдзень

1

На Лідзкай абутковай фабрыцы рыхтуюцца да пераходу на чатырохдзённы працоўны тыдзень.

Загадчыца плянавага аддзелу Алена Дайліда распавядае, што найперш банкі паднялі працэнтную стаўку па крэдытах з 14 да 21%. Прычым нават па тых, якія былі ўзятыя яшчэ да Новага году. Зь ейных слоў, выплата па крэдытах за год павялічылася на 600 мільёнаў рублёў, перадае «Радыё Свабода».

Адначасова падрасьлі кошты імпартнай сыравіны — на 18—20%, а таксама энэрганосьбітаў.

«Гэта, натуральна, прывяло да падвышэньня выдаткаў, сабекошту, зьнізілася рэнтабэльнасьць, і прыбытку мы атрымаем значна меней», - кажа Алена Дайліда.

Яшчэ адна важная акалічнасьць, якую падкрэсьлівае загадчыца плянавага аддзелу фабрыкі, — празьмерная бюракратыя. Стала складаней праводзіць разьлікі за імпартную сыравіну ў валюце: паводле Алены Дайліды, трэба спачатку адаслаць паперкі ў вышэйстаячыя арганізацыі й чакаць дазволу. Але й на гэтым праблемы не сканчаюцца.

«А яшчэ ўказ Лукашэнкі, каб мы максымальна куплялі сыравіну айчынных вытворцаў. Але кошты ў іх ня меншыя, а нават большыя, чым імпартныя», - падкрэсьлівае супрацоўніца фабрыкі.

Беларускі кіраўнік патрабуе, каб на месцах усе рабіліся міністрамі гандлю, але, з слоў спадарыні Дайліды, гэта ўдаецца ня надта: цэны на прадукцыю зьнізіць не атрымліваецца, дый пакупная здольнасьць паўсюль зьнізілася.

«Мы наагул закрэдытаваныя й уласных сродкаў у нас няма. А яшчэ ў такіх умовах, якія зараз існуюць, для нас — гібель. Як захаваць калектыў, як тлумачыць людзям, што нас закрануў крызіс? Ніхто ня хоча пра гэта думаць, а мы павінны жыць, зарабляць...», - абураецца яна.

Загадчыца вытворчасьці прадпрыемства Тамара Ігнатовіч таксама скардзіцца на тое, што цяжка працаваць у сёньняшніх умовах.

«Пакуль у нас 5-дзёнка, але пытаньне 4-дзёнкі ўжо вісіць у паветры. У пэрспэктыве ўжо разьлічваюцца пляны з эканамічным эфэктам, выдаткамі, да гэтага падрыхтоўка ідзе й гэтае пытаньне разглядаецца», - паведаміла Тамара Ігнатовіч.

На лідзкай абутковай фабрыцы працуе каля адной тысячы рабочых. Тут выпускаюць абутак з скураным і тканінным верхам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках