25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ і «Еўраньюс» нічога не паведамлялі аб сустрэчы Саланы з беларускай апазіцыяй

16

Паведамлялася толькі аб сустрэчах Хаўера Саланы з беларускімі чыноўнікамі.

Беларускае афіцыйнае тэлебачанне і тэлеканал «Еўраньюс» перадавалі аб сустрэчах вярхоўнага прадстаўніка Еўразвяза па пытаннях агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі з Аляксандрам Лукашэнкай і кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Аб тым, што Хаўер Салана свой візіт у Менск распачаў з сустрэч з беларускай апазіцыяй не было сказана ні слова.

Нагадаем, што ўчора раніцай камісар Еўразвяза сустрэўся з дэлегацыяй беларускіх дэмакратаў, у якую ўвайшлі былы палітвязень Аляксандр Казулін, лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак, праваабаронца Алена Танкачова, эканаміст Павел Данэйка, старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

Аляксандр Казулін на сустрэчы з Хаўерам Саланай распавёў аб з'яўленні ў Беларусі новых палітвязняў – нядаўна былі арыштаваныя лідэры прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі. Палітык таксама распавёў камісару ЕЗ аб жорсткім разгоне ў Менску акцый апазіцыі 14 лютага і ў Дзень беларускай салідарнасці 16 лютага. Падчас гэтых акцый былі збітыя дзясяткі мірных дэманстрантаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках