25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыі ПАРЕ распавялі пра беларускіх палітвязняў

Лідэры прадпрымальніцкага руху перадалі чальцам дэлегацыі ПАРЕ заяву ў сувязі з арыштам Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі.

Пра гэта БелаПАН паведаміў лідэр кардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Менска Алесь Макаеў.

Паводле яго словаў, чальцы дэлегацыі ПАРЕ падчас свайго візіту ў Беларусь 19 лютага сустрэліся з прадстаўнікамі прадпрымальніцкага руху.

«Сустрэча была кароткая — толькі 45 хвілінаў. Ад нашай рады на ёй прысутнічалі я і Ігар Леднік. Разам з гутаркай пра праблемы прадпрымальнікаў ён перадаў чальцам дэлегацыі і заяву кардынацыйнай рады ў сувязі з арыштам нашых калегаў», — паведаміў Алесь Макаеў.

У заяве кажацца, што 18 лютага 2009 года лідэрам прадпрымальніцкага руху М.Аўтуховічу, Ю.Лявонаву, У.Асіпенку было прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 218 Крымінальнага кодэкса і іх пакінулі за кратамі.

«Нашы ваўкавыскія калегі дапамагалі наладжваць працу кардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў, адным з лідэраў якой з'яўляецца Мікалай Аўтуховіч. Добра ведаючы М.Аўтуховіча, Ю.Лявонава, У.Асіпенку па сумеснай дзейнасці ў абарону правоў прадпрымальнікаў, мы адказна заяўляем, што іх пераслед носіць не крымінальны, а палітычны характар. Мы выказваем абурэнне пераследам нашых калегаў. Мы салідарныя з Мікалаем, Юрыем і Уладзімірам і іх сем'ямі. Не разумеем безадказнасці ўладаў, якія дапусцілі з'яўленне новых палітвязняў, выдатна разумеючы, што гэта можа прывесці да далейшай ізаляцыі Беларусі і пагаршэння адносінаў з міжнароднай супольнасцю», — кажацца ў заяве.

«Сённяшні рэжым зноў узяў закладнікаў дзеля запалохвання беларускага грамадства. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення М.Аўтуховіча, Ю.Лявонава, У.Асіпенкі і спынення супраць іх крымінальнай справы. Мы заклікаем усіх людзей добрай волі зрабіць усё магчымае, каб дамагчыся вызваленні палітвязняў», — паведамляецца ў дакуменце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках