25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія чыноўнікі скардзяцца, што Расея «перастала плаціць»

11

У Расеі з'яўляюцца адміністрацыйныя бар'еры ў дачыненні да беларускіх таваравытворцаў.

Пра гэта паведаміў БелТА дарадца-пасланец амбасады Беларусі ў Расеі Валеры Садоха.

"Ёсць пастанова ўрада Расеі, што пры правядзенні тэндэраў па дзяржзакупках расейскім таваравытворцам даецца зніжка ў 15% - распавёў дыпламат. - Пры гэтым на дастаткова высокім узроўні былі выказванні, што ва ўмовах крызісу будуць прымацца рашэнні на карысць расейскіх прадпрыемстваў, нават калі беларуская прадукцыя акажацца больш таннай і якаснай. Гэта сур'ёзныя сігналы, але мы спадзяемся што гэтая сітуацыя вырашыцца. Пагроза нарастання адміністрацыйных бар'ераў у Расеі ёсць, але мы не павінны папракаць адзін аднаго, трэба выбудоўваць адносіны так, каб не нашкодзіць справе".

Валеры Садоха паведаміў, што беларускі бок ужо накіраваў ва ўрад Расеі прапановы аб тым, каб беларускія таваравытворцы былі зраўняныя ў магчымасцях з расейскімі. Асабліва гэта важна для беларускіх трактарабудаўнікоў. Летась Беларусь паставіла ў Расею 26 тыс. трактароў, аднак з-за бар'ераў, якія ўзнікаюць, гэтыя пастаўкі могуць спыніцца, хоць замену беларускім трактарам Расеі знайсці складана.

Падзеі пачатку цяперашняга года паказваюць, што Расея дастаткова сур'ёзна ўваходзіць у крызіс, канстатаваў Валерый Садоха. Адным з наступстваў гэтага з'яўляецца істотнае зніжэнне плацёжаздольнасці расейскіх кампаніяў. Разам з тым, паведаміў дыпламат, шэраг расейскіх прадпрыемстваў сімулююць штучнае банкруцтва і не расплачваюцца за прадукцыю. У той жа час, як паказала праведзенае амбасадай даследаванне, у палове выпадкаў расейскія прадпрыемствы, якія назапасілі запазычанасць перад беларускімі партнёрамі, маюць сродкі для выплаты абавязкаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках