25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі чакаць новую дэвальвацыю? Сямашка супраць Пракаповіча

47

Першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка заявіў аб неабходнасці наступнай дэвальвацыі беларускай нацыянальнай валюты.

Гутаркі аб непазбежнасці новай дэвальвацыі хадзілі ўжо даўно. Праўда, да нядаўняга часу ўлады ўсімі сіламі адхрышчваліся і запэўнівалі, што падобныя заявы – гнюсныя інсінуацыі, і беларускі народ можа спаць спакойна. Сон беларусаў парушыў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. У пятніцу, 20 лютага, ён заявіў журналістам, што «ўмераная і разумная дэвальвацыя нацыянальнай валюты для экспартаарыентаванай краіны з адкрытай эканомікай спрыяе абароне ўласнага рынка і стымулюе экспарт».

— Гэта тое, што нам трэба. У разумных межах, мякка, узгадняючы свае дзеянні, гэта, мусіць, трэба рабіць, — цытуе словы першага віцэ-прэм'ера БелТА.

Пры гэтым Сямашка адзначыў, што абвальнай дэвальвацыі не будзе, і папрасіў з разуменнем паставіцца да прамыслоўцаў, якія церпяць з-за высокага курсу беларускага рубля.

Нагадаем, што старшыня Нацбанку Пётр Пракаповіч увесь час заяўляе, што дэвальвацыі беларускага рубля не будзе.

Калі і наколькі можа быць дэвальваваны рубель, «Салідарнасці» распавёў фінансавы аналітык Сяргей Чалы.

— Успомніце, яшчэ Лукашэнка заяўляў аб тым, што прамыслоўцы ў яго просяць яшчэ адну дэвальвацыю, праўда, тады ён сказаў, што гэтага не будзе, — адзначае фінансавы аналітык Сяргей Чалы. — Літаральна нядаўна Сідорскі сказаў тое ж самае, падкрэсліўшы, што па стаўленні да расейскага наш рубель умацоўваецца, таму што мы прывязаліся да валютнага кошыка. Па ўсёй бачнасці, зараз ідзе зандаж грамадскай думкі. Хоць у прынцыпе для мяне было цалкам відавочным, што і маштаб той разавай дэвальвацыі ў 20% быў відавочна недастатковы, і механізм абраны цалкам няправільна. Таму што пры дэвальвацыі, якая працягваецца ў Расеі, атрымліваецца, што наш беларускі рубель умацоўваецца па стаўленні да расейскага, і, адпаведна, гэта негатыўна адбіваецца на экспарце нашай прадукцыі ў Расею.

Па меркаванні эканаміста, якіх-небудзь рашэнняў варта чакаць пасля першага квартала.

— Калі перастаюць называцца пэўныя лічбы курсу далей нейкай даты – гэта сігнал, папярэджанне. Так да канца мінулага года нашы афіцыйныя ўлады адмаўляліся называць курс пасля новага года. Тое ж самае ў нас адбылося, калі ўвялі кошык валют, і Нацбанк спачатку паабяцаў на працягу ўсяго года ўтрымліваць кошт гэтага кошыка на ўзроўні 960 рублёў плюс/мінус 5%. Праўда, потым сталі абумаўляцца: ну ўжо на працягу першага квартала мы гэта сапраўды гарантуем. Іншымі словамі, за межамі першага квартала мала хто штосьці абяцае. Высновы можна рабіць самім. Наогул, па выніках першага квартала будзе шматлікае вырашацца. Па-першае, будзе дакладна бачная дынаміка і выніковасць дэвальвацыі, якая прайшла: наколькі яна адбілася на паступленні валюты, якая сітуацыя са знешнім гандлем, знешнім фінансаваннем. Па-другое, будзе прымацца рашэнне Міжнароднага валютнага фонду па вылучэнні наступнага транша крэдыту: будуць глядзець, наколькі добра выконваецца праграма ўрада, узгодненая з МВФ.

Тады, лічыць Сяргей Чалы, улады і паглядзяць, якая карэктоўка рубля будзе неабходная. Што жа датычыцца памераў дэвальвацыі, то прагнозы эканамістаў несуцяшальныя.

— Бо чаму патрэбна дэвальвацыя? Таму, што ў нас з восені 2006 года стала нарастае дэфіцыт аплатнага балансу. Усе гэтыя годы пры стаялым абменным курсе і высокай унутранай інфляцыяй гэты патэнцыял дэвальвацыі назапашваўся. Я у канцы мінулага годы спрабаваў яго прыкладна ацаніць, і ў мяне выходзіла, што для вяртання ў больш-меней раўнаважкі стан неабходная 80-адсоткавая дэвальвацыя (ад 2200 рублёў), гэта значыць прыкладна да 4000 рублёў за даляр. Зразумела, што гэтае рашэнне будзе мець пад сабой негатыўныя наступствы, для насельніцтва ў тым ліку. Але фокус у тым, што калі ты доўга пярэчыш непазбежнаму, то яно ўсё роўна рана або позна адбудзецца. Толькі калі яно адбудзецца акрамя тваёй волі, наступствы будуць больш катастрафічнымі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках