25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта прыязджаў Салана?

7

Апошні візіт Хаўера Саланы ў Беларусь мала каго пакінуў абыякавым. З якой мэтай Салана прыязджаў у Беларусь?

Статус гэтага чыноўніка - вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза па пытаннях агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі - занадта высокі, каб можна было інтэрпрэтаваць гэты візіт як проста азнаямляльны. Прыезд чыноўніка такога рангу – гэта пазіцыя аб'яднанай Еўропы, якая выпрабоўвае ў дачыненні да Беларусі новую квазі-стратэгію.

Еўропа змяніла палітыку ізаляцыі Беларусі на палітыку перамоваў. Перамоваў пра што? Пра тое, як Беларусь выконвала 12 умоваў ЕЗ, пра змену выбарчага заканадаўства, пра нядаўнія жорсткія разгоны мірных акцыяў пратэсту, пра цяперашніх палітычных зняволеных, пра поўную юрыдычную рэабілітацыю і ўзнаўленне ў грамадзянскіх правах усіх былых палітычных рэпрэсаваных, празніклых?...

Я вельмі сумняюся, што хаця б адно з гэтых пытанняў было закранутае на сустрэчы Саланы з Лукашэнкам. Інакш, наўрадці прадстаўнік ЕЗ пакідаў бы Беларусь з непрытоеным аптымізмам. Кіданне ад дванаццаці ўмоваў да чатырох, а потым, па словах самога Саланы, і да поўнай адсутнасці ўмоваў, даказвае, што Еўропа, як не разумела, што адбываецца ў Беларусі, так і працягвае глыбокай памыляцца па вызначальных пытаннях беларускага палітычнага жыцця.

Мэта дыктатуры зразумелая і відавочная. Гэта бязмежная і беспярэчная ўлада, любым шляхам! Унутры краіны атрыбутамі гэтай улады з'яўляюцца татальны кантроль над усім і ўсімі, поўнае падпарадкаванне ўладнай вертыкалі, падаўленне іншадумства. Каб статус трымальніка ўлады падтрымліваўся і звонку дастаткова толькі факту саміх перамоваў з Еўропай. З ім размаўляюць – значыць, яго прызнаюць. Вось і ўсё, што трэба.

У такой сітуацыі падыгрываць Лукашэнку значыць цынічна заплюшчваць вочы на парушэнне правоў чалавека і палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Непамятлівасць Еўропы пра нелегітымнасць рэжыму, як прэзідэнта, так і парламента, проста амаральная. Шчыра кажучы, я так і не зразумеў, навошта прыязджаў у Беларусь Салана. Відавочна адно, Еўропа робіць вялікую памылку, працягваючы руку сяброўства беларускаму дыктатару. Спадзяюся, гэта палітычная памылка, а не разважлівая стратэгія Еўропы.

Міхаіл Марыніч -- былы палітвязень, экс-міністр знешнеэканамічных сувязяў Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках