25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісар ЕЗ: Для ўключэння ва Усходняе партнёрства ўладам Беларусі трэба выканаць некалькі ўмоваў

21

Беніта Ферэра-Вальднэр заявіла пра неабходнасць пасоўвання Беларусі да дэмакратыі.

Для ўключэння Беларусі ў праграму «Усходняе партнёрства» краіна ўсё яшчэ павінна выканаць некалькі ўмоваў Еўразвяза, заявіла камісар па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства ЕЗ Беніта Ферэра-Вальднэр 24 лютага на сустрэчы ў Брусэлі з журналістамі Беларусі, Украіны, Расеі і Малдовы.

"Беларусь павінна прасунуцца наперад з дэмакратычным працэсам", — адзначыла Б.Ферэра-Вальднэр.

Па ацэнцы прадстаўнікоў ЕЗ, якія наведалі Беларусь на мінулым тыдні, у краіне назіраецца "пэўны рух наперад" у выкананні ўмоваў Еўразвяза, сказала еўракамісар.

"Мы бачылі, што палітычныя зняволеныя былі выпушчаныя — гэта адна з нашых важных умоваў", — адзначыла Б.Ферэра-Вальднэр (мабыць, камісар ЕЗ мае на ўвазе ранейшых палітвязняў. У краіне ўжо 5 новых вязняў сумлення – заўв. Хартыі’97). Разам з тым, паводле яе словаў, прадстаўнікі ЕЗ павінны ўважліва разгледзець сітуацыю ў Беларусі: умовы ЕЗ павінны быць насамрэч выкананыя, а не толькі ўхваленыя.

Б.Ферэра-Вальднэр паведаміла, што ўпершыню наведае Беларусь з афіцыйным візітам 12—13 сакавіка. Паводле яе словаў, калі па выніках візіту "рух наперад" па выкананні Беларуссю ўмоваў ЕЗ пацвердзіцца, дык прапанова па ўключэнні краіны ў праект "Усходняе партнёрства" будзе зацверджаная. У гэтым выпадку Беларусь будзе запрошаная на ўстаноўчы саміт праграмы "Усходняе партнёрства", які пройдзе 7 траўня ў Празе.

У ЕЗ разлічваюць, што Беларусь не прызнае незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, заявіла еўракамісар. Калі ж краіна прызнае незалежнасць гэтых рэспублікаў, гэта будзе "рух назад" у дачыненні да супрацоўніцтва з ЕЗ і ўдзелу Беларусі ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства", адзначыла Б.Ферэра-Вальднэр.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках