25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: «У краіне не хапае грошай для разлікаў»

Прапанова вярнуць у абарачэнне пры ўнутрыбеларускіх разліках банкаўскі вексель магла быць выкліканая неабходнасцю паменшыць пратэрмінаваныя дэбіторскія запазычанасці.

Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 экс-кіраўнік Нацбанка прафесар Станіслаў Багданкевіч, каментуючы прапанову Мінэканомікі пашырыць вексельны зварот.

Само па сабе выкарыстанне векселяў у разліках з'яўляецца нейтральным, кажа прафесар.

«Гэта адна з прылад для разлікаў у шматлікіх краінах. Усё залежыць ад таго, наколькі прафесійна ён выкарыстоўваецца – калі прафесійна, то тады добра, калі не – тады дрэнна. Як і любая іншая прылада», - растлумачыў ён.

Станіслаў Багданкевіч лічыць, што выкарыстанне векселяў не на шмат дапаможа падтрымаць эканоміку.

«Я не думаю, што ён значна дапаможа. У прынцыпе, увядзенне векселяў – гэта нічога новага, толькі забытае старое. Вексель з'яўляецца адным з відаў каштоўных папер – гэтае пісьмовае абавязанне заплаціць, але пазней. Праўда, з імі ўжо былі судовыя справы… Узнікалі махінацыі – рэдка, але былі. Бо вексель можа выдаць нават незабяспечаны чалавек, паабяцаўшы пазней заплаціць. Таму вексельная форма разліку была практычна забароненая Нацбанкам. Аднак гэта больш праблемы Захаду – у Беларусі рынак яшчэ зусім неразвіты для такіх аперацый. Дарэчы, у Беларусі і зараз выкарыстоўваюцца прылады разліку, якія нагадваюць вексель, але толькі па-іншаму называюцца. Іх можа купіць і пасля прадаць любы грамадзянін - гэта, напрыклад, аблігацыі», - адзначыў эксперт.

Магчыма, прапанова вярнуць у абарачэнне банкаўскі вексель выкліканая тым, што ў краіне недастаткова грошай для разлікаў, лічыць экс-кіраўнік Нацбанка.

«Гэта маглі прапанаваць, каб было менш запазычанасцяў – бо ў нас на 1 студзеня было пяць трыльёнаў пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, а зараз, магчыма, і больш. У пакупнікоў няма грошай, каб разлічыцца, а з дапамогай векселя можна ўзаконіць адмову неадкладнай аплаты пастаўшчыку. У нас і так пастаўшчыкі без уялякіх векселяў адгружаюць прадукцыю – толькі бы разгрузіць склады. Ім, вядома, нашмат выгодней атрымаць гэты вексель - нейкае абавязанне, што хоць бы праз некалькі месяцаў за прадукцыю будзе заплачана», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках