26 лiстапада 2024, aўторак, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пошліна на расейскую нафту для Беларусі вырасце на 5 даляраў за тону

З 1 сакавіка 2009 года мытная пошліна на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, складзе 41 даляр за тону супраць цяперашняй 35,9 даляра.

Павелічэнне пошліны звязана з яе ростам у Расеі з 1 сакавіка да 115,3 даляраў са 100,9 даляра за тону, якая дзейнічае зараз. Адпаведную пастанову ад 24 лютага N143 падпісаў старшыня ўрада РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе АФН.

Нагадаем, паводле беларуска-расейскіх дамоўленасцяў пошліна на нафту для Беларусі ў 2008 годзе разлічваецца з ужываннем каэфіцыента 0,356 ад расейскай пошліны.

Пастановай урада РФ зацверджаная стаўка пошліны на экспарт светлых нафтапрадуктаў у памеры 90 даляраў тону (супраць 80,3 даляра), цёмных - 48,5 даляра (супраць 43,2 даляра).

Аналагічныя мытныя пошліны будуць дзейнічаць пры экспарце нафты і нафтапрадуктаў з Беларусі ў трэція краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках