25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістам «Маладога Фронту» пагражаюць выключэньнем з школы за акцыю 14 лютага

5

Улада цісьне на моладзевых актывістаў, што прымалі ўдзел у акцыі 14 лютага, праз пагрозы выключыць з навучальных установаў.

24 лютага непаўнагадовым сябрам «Маладога Фронту» Алене Паляшчук, Яраславу Лыскаўцу і Марыі Мароз патэлефанавала жанчына, якая прадставілася супрацоўніцай Камітэта адукацы, піша старонка mfront.net.

«Спадарыня адразу зазначыла, што шмат чаго ведае пра маю вучобу: школу, класс, назвала нават колькасьць маіх аднакласнікаў. Яна запытала, што я рабіла на плошчы 14 лютага, калі я адказала, што адпачывала зь сябрамі, сказала: «Калі ты проста шпацыравала зь сябрамі і і ня маеш дачыненьня да акцыі, табе моцна пашанцавала…», - распавядае Алена Паляшчук.

Супрацоўніца Камітэта адукацыі папярэдзіла актывістку «Маладога Фронту», што Камітэт дашле запыт у школу, дзе навучаецца Алена Паляшчук, на характарыстыку дзяўчыны і зладзіць праверку па гэтым факце.

Такая сама сытуацыя паўтарылася зь Яраславам Лыскаўцом і Марыяй Мароз. Бацькам Яраслава, якія ўзнялі тэлефонную слухаўку, параілі заняцца «годным» выхаваньнем сына і паведамілі, што зараз адміністрацыя школы будзе пільна за ім сачыць.

Марыі Мароз прыгразілі выключэньнем з школы за «ганебныя» паводзіны.

Нагадаем, 14 лютага ў Менску была жорстка разагнаная акцыя моладзі, прымеркаваная да Дня сьвятога Валянціна. Супраць удзельнікаў мірнай акцыі быў кінуты АМАП, узброены дубінкамі. Людзей, у тым ліку і журналістаў, жорстка зьбівалі, валілі на зямлю. Зьбівалі таксама дзяўчат і дзяцей.

Нягледзячы на тое, што падчас акцыі ў Дзень сьвятога Валянціна арыштаў не было, відавочна, што зьявіўся новы рэпрэсыўны мэтад ціску на непаўналетніх моладзевых актывістаў, які набывае масавы характар.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках