25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства працы не верыць у дні цвярозасці

4

Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валяр'ян Кароль упэўнены, што дні цвярозасці не выратуюць беларусаў ад алкагалізму.

"Эфектыўнасць ад Дзён цвярозасці магчымая, толькі калі не папярэджваць аб іх правядзенні загадзя. Калі ж іх праводзіць праз дзень, тыдзень, то, такі ў нас менталітэт, людзі прыстасуюцца, закупяцца спіртным загадзя", - распавёў ён на прэс-канферэнцыі 25 лютага.

Як паведамляе БелаПАН, В.Кароль лічыць узмацненне жорсткасці адказнасці за распіванне спіртных напояў у грамадскіх месцах, на вытворчасці бессэнсоўным. "У нас ёсць адміністрацыйная адказнасць, якая прадугледжвае даволі вялікія штрафныя санкцыі", - удакладніў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках