25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ўзнялі нацыянальны сцяг над Карпатамі (Фота)

8

Групай беларускіх патрыётаў быў узняты бел-чырвона-белы сцяг над самай высокай кропкай украінскіх Карпатаў - гарой Гаверлай (2060,8 метраў над узроўнем мора).

Нягледзячы на тое, што ўздым на Гаверлу - папулярны турыстычны маршрут, узімку зрабіць гэта дастаткова складана. Глыбокі снег, моцны пранізлівы вецер, густы туман, тэмпература паветра мінус 15 градусаў і ніжэй, вялікая небяспека зыходу лавінаў - усё гэта робіць узыходжанне да вяршыні няпростай справай, што патрабуе мужнасці, сілы волі і веры ў перамогу, піша старонка jeans-by.com.

Як паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Улад Ігнатовіч, маладзёны меркавалі ўзняцца на вяршыню 20 лютага, але не паспелі прыехаць у гэтую мясцовасць дацямна.

«Як стала потым вядома - на шчасце, бо у гэты дзень з Гаверлы сыходзілі лавіны. На наступны дзень надвор'е таксама не вельмі спрыяла, таму ішлі моўчкі і асцярожна. І недарма: з вяршыні , як падышлі , навісала вялізная «шапка» снегу, гатовая пры зручным моманце «паехаць» удол.

Былі вельмі шчаслівыя, калі разгарнулі наш сцяг над Карпатамі. Прыемна, што украінцы, з якімі разам уздымаліся, з паразуменнем паставіліся да нашай акцыі . Асабліва іх уразіла, калі перад разгортваннем сцяга мы паздымалі шапкі, бо на вяршыні было каля мінус 15 і моцны вецер», - кажа Улад Ігнатовіч.

Некаторыя прысутныя здзівіліся, наколькі ў Беларусі шануюць нацыянальную сімволіку, і таксама паздымалі шапкі ў знак павагі.

«Я хачу, каб гэтая падзея стала адлікам новай кампаніі - кампаніі па вяртанні бел-чырвона-белага сцяга на беларускай зямлі. Гэта справа не палітычная - гэта справа гонару і павагі да сябе. Кожны можа ўздымаць яго ў сваім раёне, альбо цэнтры горада, альбо якім знакавым месцы. А калі гэта стане масавым - з'явяцца і павага адзін да аднаго, і зкаардынаванасць дзеянняў, і ўрэшце - гэтак неабходная Перамога. Жыве Беларусь!», – падкрэсліў моладзевы актывіст.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках