25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах праходзяць акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі (Фота)

Учора ў Асіповічах і Бабруйску актывісты «Маладога Фронту» правялі акцыі салідарнасьці з арыштаваным паплечнікам Арцёмам Дубскім.

На вуліцах Асіповічаў, дзе жыў Арцём Дубскі і дзе 3 сакавіка над ім адбудзецца суд, былі распаўсюджаныя партрэты палітвязьня з інфармацыяй пра яго, а таксама з заклікам да мінакоў прыйсьці падтрымаць моладзевага актывіста падчас незаконнага судовага працэсу, піша старонка mfront.net.

У Бабруйску недалёка ад СІЗА, дзе ўтрымліваецца абвінавачаны маладафронтавец, былі нанесены графіці «Свабоду Дубскаму!»

Судовы працэс над Арцёмам Дубскім распачнецца 3 сакавіка а 9.30 у Асіповіцкім гарадзкім судзе.

Нагадваем, 13 лютага ў Гомелі з цягніка, які рухаўся з Украіны, быў зняты ўдзельнік «Працэсу 14-ці» Арцём Дубскі. Ён быў арыштаваны і зараз знаходзіцца ў бабруйскім СІЗА. Апазыцыянера вінавацяць нібыта ў парушэньні правілаў адбываньня пакараньня.

«Справа 14-ці» - справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў адносінах ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі моладзевы актывіст Андрэй Кім быў прысуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска да 1,5 год калоніі (вызвалены ў жніўні 2008 года). Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандар Баразенка быў прысуджаны да абмежаваньня волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, з 27 кастрычніка па 9 снежня 2008 года да суда ён утрымліваўся ў СІЗА. Астатнія ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» -- Арцём Дубскі, Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Тацяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павел Вінаградаў прысуджаныя да абмежаваньня волі на 2 гады без накіраваньня для адбыцця тэрміна ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да палутара год абмежаваньня волі.

Зараз усе яны фактычна знаходзяцца пад хатнім арыштам, пад вельмі строгім наглядам, і пры малым парушэньні ў любы момант могуць быць пазбаўленыя волі.

Таксама ў лютым 2009 года былі арыштаваныя лідэры прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў, Уладзімір Асіпенка. Аўтуховічі Лявонаў – былыя палітвязьні, прысуджаныя да пазбаўленьня волі па надуманым абвінавачваньні за абарону правоў прадпрымальнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках