25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў» не бачаць прагрэсу ў галіне свабоды слова ў Беларусі

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» асудзіла прызнанне нумара беларускага часопіса «ARCHE» экстрэмісцкім.

У распаўсюджанай 27 лютага заяве праваабарончай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» асуджаецца рашэнне суду Маскоўскага раёна Берасця аб прызнанні экстрэмісцкім № 7—8 часопіса «ARCHE-Пачатак», перадае БелаПАН.

«Рэпарцёры без межаў» заявілі аб сваёй салідарнасці з заснавальнікам часопіса Андрэем Дынькам і рэдактарам Валерам Булгакавым.

«Адміністрацыйны і судовы пераслед «ARCHE» з моманту яго стварэння ў 1997 годзе з'яўляецца сумным напамінам пра тое, што адбывалася пры савецкай уладзе, — кажацца ў заяве. – Гэты выпадак з'яўляецца благой прыкметай для прагрэсу ў галіне свабоды прэсы, на які мы спадзяваліся».

Нагадаем, што 25 лютага суд прызнаў нумар часопіса «экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню», тым самым задаволіўшы заяву УКДБ Берасцейскай вобласці «Аб выяўленні фактаў, якія маюць юрыдычнае значэнне». Слуханне праходзіла ў зачыненым рэжыме і працягвалася гадзіну.

Справу разглядала намеснік старшыні суду Маскоўскага раёна Берасця Таццяна Міранюк. Перад пачаткам паседжання яна абвясціла, што працэс будзе праходзіць у зачыненым рэжыме. У судовым паседжанні прымалі ўдзел толькі прадстаўнік КДБ і адвакат выдання Павал Сапелка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках