25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады хаваюць дадзеныя медычнага агляду Хведарука, якога гвалтоўна забралі ў войска

5

Бацька актывіста «Маладога фронту» Зьмітра Хведарука і сення не ведае, чаму яго сына забралі ў войска.

Нагадаем, што Зьміцер Хведарук гвалтоўна трапіў у вайсковую частку чыгуначных войскаў у Жодзіна. Ягоны бацька лічыць бессэнсоўным скардзіцца на дзеяньні ўладаў. Ён сцвярджае, што яму так і не паказалі ў ваенкамаце мэдычнае заключэньне, якое хутка напісалі мэдыкі 14-й менскай паліклінікі, перадае “Радыё Свабода”.

Таксама бацькі актывіста так і ня высьветлілі, на якой падставе іх сына двое сутак трымалі ў турме.

Як паведамляла раней Хартыя’97, у канцы студзеня Зьмітра Хведарука затрымалі афіцэры міліцыі і КДБ. Хлопца прывезьлі ў ваенкамат, а адтуль у міліцыю. Зьмітру паведамілі, што ён мусіць адседзець 10 сутак арышту за ўдзел у леташняй акцыі 1 траўня. Але судовую пастанову міліцыянты ня выканалі: праз суткі хлопца адвезьлі ў паліклініку, дзе ён адмовіўся здаваць аналізы, потым яшчэ суткі пратрымалі ў турме і адвезьлі ў вайсковую частку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках