25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Новая» стадыя расследавання выбуху ў Менску: шукаюць па почырку (Фота)

65

Міліцыя адшуквае чалавека, які мог напісаць «5700» на двухлітровым пакеце соку «Садочок».

Нагадаем, што ў пакеце соку «Садочок» знаходзілася знойдзеная на месцы выбуху ў Менску 4 ліпеня 2008 года яшчэ адна выбуховая прылада, якая не спрацавала. Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкама.

Надпіс быў нанесены на вонкавую паверхню пакета шарыкавай асадкай з пастай сіняга ці чорнага колеру.

Міліцыя просіць адклікнуцца грамадзянаў, якія маглі б апазнаць гэты надпіс ці свой почырк на пакеце ад соку. Таксама просіць звярнуцца тых, хто з лютага па ліпень 2008 года набываў апельсінавы «Садочок» (ёмістасцю два літры) коштам менавіта 5.700 беларускіх рублёў: следства цікавіць час і месца набыцця названага соку за гэты кошт. Канфідэнцыйнасць і ўзнагарода гарантуюцца.

Нагадаем, што 20 студзеня начальнік ГУУС Менгарвыканкама Леанід Фармагей прызнаўся, што следства мае толькі сацыяльна-псіхалагічны партрэт злачынцы, які узарваў 4 ліпеня 2008 года ў Менску бомбу.

І гэта пасля таго, як амаль у паловы насельніцтва краіны былі ўзятыя адбіткі пальцаў! Пасля выбуху ў Менску дактыласкапію ўжо прайшлі дзясяткі, калі не сотні тысячаў грамадзянаў – працоўных прадпрыемстваў, супрацоўнікаў фірмаў і інстытутаў, студэнтаў і нават школьнікаў – пераможцаў алімпіядаў па хіміі. Мусіць, зараз беларусаў чакае ўсеагульная почырказнаўчая экспертыза?

Выбух самаробнай прылады, начыненай балтамі і гайкамі, адбыўся на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў у ноч на 4 ліпеня (каля 00.30) падчас канцэрту з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці. На канцэрце, па афіцыйных дадзеных, прысутнічала каля паўмільёна чалавек. За медыцынскай дапамогай, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, звярнуліся 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваныя.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках