25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ пераходзіць на трохдзённы працоўны тыдзень

46
МАЗ пераходзіць на трохдзённы працоўны тыдзень

Менскі аўтазавод пачынае працаваць у скарочаным рэжыме – тры дні ў тыдзень. Сур'ёзна «уразаются» зарплаты працоўных.

Першымі навіну аб пераходзе найбуйнейшага прадпрыемства Беларусі на скарочаны працоўны тыдзень прэс-цэнтру Хартыі97 паведамілі самі працоўныя МАЗа, якіх сёння пра гэта апавясцілі на заводзе. «З 2 лютага МАЗ перайшоў на трохдзённы працоўны тыдзень. Канкрэтна, 2, 6, 9, 13, 16, 20, 23, 27 лютага абвешчаны прастой за так званыя 2/3 зарплаты», -- паведамілі працоўныя.

Гэтую інфармацыю прэс-цэнтру Хартыі’97 пацвердзілі ў прафсаюзах.

«Так, мне таксама пра гэта паведамілі сёння раніцай на МАЗе. Людзі не будуць працаваць па панядзелках і пятніцах. У гэты панядзелак, дарэчы, ужо не працавалі. Працаваць будзе толькі аўтобусная вытворчасць. Астатнія, у тым ліку вытворчасць аўтамабіляў, скарачаюць працоўны тыдзень», -- паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Уладзімір Лазоўскі, старшыня прафкама Менскай гарадской першаснай прафсаюзнай арганізацыі, якая ўваходзіць у склад прафсаюза РЭП.

Паводле словаў Уладзіміра Лазоўскага, працоўных МАЗа чакае сур'ёзнае скарачэнне зарабатнай платы.

«На прадпрыемстве і без таго ўжо адбылося скарачэнне зарплаты, людзі страцілі ад 200 да 500 тысячаў рублёў у сувязі з тым, што працуюць у рэжыме няпоўнага часу, абмежаваныя самым сур'ёзным чынам розныя даплаты, прэміі. Зарплата была 1 300 тысячаў – 1400 тысячаў. Зараз -- ад 800 тысячаў да 1 200 тысячаў. І гэта не мяжа, зарплаты будуць яшчэ больш скарачацца», -- паведаміў прафсаюзны лідэр.

На Менскам аўтазаводзе, як і на ўсіх беларускіх прадпрыемствах, адбываюцца звальненні працоўных. «Звычайная практыка на нестабільных вытворчасцях -- працягненне кантрактаў вельмі праблематычнае. На МАЗе не перазаключаюцца кантракты з людзьмі перадпенсійнага ўзросту», -- сказаў Лазоўскі.

На прадпрыемстве расце колькасць незадаволеных. «Я думаю, што калі людзі атрымаюць плацёжкі за квартплату, якая ўзрасла на 20 адсоткаў, убачаць разліковыя лісты, вельмі магчымыя стыхійныя выступы. Размовы сярод працоўных ідуць вельмі крытычныя», -- канстатаваў прафсаюзны лідэр.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках