25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: АДКБ – інструмэнт імпэрскай палітыкі Расеі

2

Дакумэнт аб стварэньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня быў падпісаны пад ціскам з боку Расеі, мяркуюць аналітыкі.

«Як бы хто там свайго сувэрэнітэту ні аберагаў, але АДКБ -- адзін з асноўных інструмэнтаў увасабленьня ў жыцьцё расейскай палітыкі, -- пракаментаваў «Радыё Свабода» вядомы аналітык Раман Якаўлеўскі. -- Той самай палітыкі, якую апошнім часам усё часьцей называюць імпэрскай. Гэта палітыка расейскага ўплыву на постсавецкай прасторы. Іншыя краіны прывязваюцца вайскова-тэхнічным супрацоўніцтвам, пастаўкамі зброі па ўнутрырасейскіх цэнах. І Расеі выгадна трымаць на сваёй арбіце былыя савецкія рэспублікі. Яшчэ раз падкрэсьлю, АДКБ — адзін з найважнейшых складнікаў такой палітыкі, якая ўзмацнілася за кошт калектыўных сілаў апэратыўнага АДКБ — адзін з інструмэнтаў увасабленьня ў жыцьцё расейскай палітыкі... рэагаваньня».

На думку Рамана Якаўлеўскага, Лукашэнка ўбачыў карысць у стварэнні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня.

«Вайсковы складнік — галоўны ў АДКБ. Але ж АДКБ не зьяўляецца арганізацыяй дэмакратычных краінаў. І, безумоўна, узмацненьне вайсковага складніка — у інтарэсах і рэжыму, які цяпер кіруе ў Беларусі», -- мяркуе аналітык.

Нагадаем, плянуецца, што калектыўныя сілы будуць дысьлякавацца ў Расеі і да іх будуць прылучаць вайсковыя падразьдзяленьні іншых краінаў АДКБ. У складзе АДКБ — Беларусь, Армэнія, Расея, Казахстан, Кіргізстан, Таджыкістан і Узбэкістан

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках