25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура скардзіцца: Пры крызісе вытворчасць «чарніла» толькі расце

13

Генпракуратура прызналася, што праграма па зніжэнні выпуску пладова-ягадных вінаў правалілася. «Чарніла» сталі выпускаць яшчэ больш.

Вінаробныя прадпрыемствы краіны не выконваюць дзяржаўную праграму па скарачэнні выпуску мацаваных пладова-ягадных вінаў, паведаміў у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка» намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксандр Лашын.

«У мінулым годзе аб'ёмы вытворчасці мацаваных пладова- ягадных вінаў зменшыліся дзесьці на 5%, праграма прадугледжвае зніжэнне ў год на 10%», - паведаміў Лашын.

«Аналіз інфармацыі, пададзенай канцэрнам «Белдзяржхарчпрам», сведчыць пра тое, што гэты пункт дзяржаўнай праграмы аб зніжэнні аб'ёмаў выпуску мацаваных пладова-ягадных вінаў у цэлым не выконваецца», - заявіў намеснік генпракурора.

Паводле словаў Аляксандра Лашына, «прадпрыемствы, якія уваходзяць у КУП «Гомельаблхарчпрам», не толькі не знізілі выпуск танных мацаваных вінаў, але і, пачынаючы з 2006 года, нарошчвалі іх вытворчасць».

«У цэлым па рэспубліцы пладова-ягадныя мацаваныя віны займаюць 57% у агульным аб'ёме вырабленай алкагольнай прадукцыі. Непрыняццё абласнымі і раённымі выканаўчымі камітэтамі дзейсных мераў па выкананні патрабаванняў п. 10 дзяржаўнай праграмы па скарачэнні выпуску пладова-ягадных мацаваных вінаў, якія адрозніваюцца нізкай якасцю, з'яўляецца адной з прычынаў слабой эфектыўнасці прафілактыкі п'янства і алкагалізму», - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лашын паведаміў, што вытворчасць «чарніла» вырасла на 6,7%».

«У 2008 годзе ў параўнанні з папярэднім колькасць злачынстваў, здзейсненых асобамі ў стане алкагольнага ап'янення, вырасла. Злоўжыванне алкагольнымі напоямі з'явілася прычынай здзяйснення не толькі карыслівых злачынстваў, але і злачынстваў, накіраваных супраць жыцця і здароўя грамадзянаў», - адзначыў А.Лашын.

Паводле яго словаў, у Беларусі колькасць асобаў, якія назіраюцца наркалагічнай службай, з года ў год расце. «Калі на пачатак 2007 года колькасць тых, хто назіраецца, складала 275 508 чалавек, дык ў мінуўлым годзе іх было ўжо 282 776. За гэты ж перыяд колькасць асобаў, якія стаяць на ўліку ў сувязі з хранічным алкагалізмам, вырасла з 177 188 чалавек да 179 586», - паведаміў намеснік генпракурора.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках