25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ: Эканамічныя праблемы Беларусі сталі яшчэ больш складанымі

2

Кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс канстатуе ўскладненне эканамічных праблемаў Беларусі.

«За два месяцы пасля зацвярджэння дамовы аб крэдыце стэнд-бай Радай дырэктараў МВФ эканамічныя праблемы, якія стаяць перад Беларуссю, сталі яшчэ больш складанымі», - прыводзіць словы Крыса Джарвіса прэс-рэліз беларускага офіса МВФ па выніках працы місіі ў Менску 3-10 сакавіка.

«У прыватнасці, падзенне попыту ў краінах - асноўных гандлёвых партнёрах Беларусі, у тым ліку і ў Расеі, аказала вялікае негатыўнае ўздзеянне на беларускіх экспарцёраў», - канстатуе ён.

Між тым, К.Джарвіс адзначае, што «у пачатку рэалізацыі праграмы ўлады прынялі важныя рашэнні».

«Дэвальвацыя беларускага рубля, праведзеная 2 студзеня, і прывязка абменнага курсу да кошыка валютаў знізілі ўразлівасць Беларусі ў адносінах да знешніх шокаў, з якімі яна сутыкаецца. На яго думку, «пры належнай эканамічнай палітыцы Беларусь можа пераадолець праблемы, якія паўсталі перад ёй».

«Сп-р Джарвіс і група спецыялістаў МВФ ізноў прыедуць у Менск у канцы красавіка ці пачатку траўня для правядзення першага агляду рэалізацыі праграмы з МВФ», - сказана ў прэс-рэлізе.

Група спецыялістаў МВФ наведала Менск у перыяд з 3 па 10 сакавіка для правядзення сустрэчаў з уладамі і абмеркавання апошніх зменаў у эканоміцы ў кантэксце эканамічнай праграмы Беларусі, якая атрымала падтрымку МВФ. 12 студзеня Выканаўчая Рада дырэктараў МВФ зацвердзіла дамову аб вылучэнні Беларусі крэдыту стэнд-бай у памеры $2,46 млрд. У студзені было вылучана каля $800 млн. Астатняя частка крэдыту будзе вылучацца паэтапна ў перыяд да пачатку 2010 года на падставе вынікаў штоквартальных аглядаў рэалізацыі праграмы.

Улады Беларусі чакаюць паступлення чарговага транша крэдыту МВФ у памеры каля $400 млн у красавіку гэтага года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках