25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Гавэл: «Эўразвяз не павінен падтрымліваць зло»

14
Вацлаў Гавэл: «Эўразвяз не павінен падтрымліваць зло»

У сваім першым пасьля шпіталізацыі публічным выступе былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл заклікаў ЭЗ не забывацца пра дэмакратычныя каштоўнасьці і не ахвяраваць імі ў імя эканамічных інтарэсаў.

«Эўрапейскі Звяз павінен дакладна заявіць, што яму неабыякава тое, што адбываецца ў сьвеце, і што ён ня мае намеру падтрымліваць зло»,— заявіў вядомы грамадзкі дзеяч на міжнароднай праскай канфэрэнцыі ў падтрымку дэмакратыі ў міжнародных дачыненьнях.

Паводле Гавэла, Эўразьвяз павінен сачыць за парушэньнямі правоў чалавека і ставіцца да пытаньня дэмакратыі ды правоў чалавека як да прыярытэтнага:

«Ён (ЭЗ) ня можа быць абыякавым да таго, што адбываецца ў Кітаі, Расеі, М’янме, на Кубе, у Беларусі ды ў іншых краінах», — падкрэсьліў Вацлаў Гавэл.

У двухдзённай канфэрэнцыі ў Празе ўзялі ўдзел болей за 100 экспэртаў, якія прадстаўлялі самыя розныя інстытуты ды няўрадавыя арганізацыі ЭЗ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках