25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ Нямеччыны: Самагубства Паляковай – падстава задумацца аб палітыцы ЕЗ у дачыненні да Беларусі

9

Нямецкая прэса звязвае самагубства праваабаронцы з дыялогам ЕЗ і афіцыйнага Менска.

На мінулым тыдні ў сваёй кватэры ў беларускім Салігорску павесілася 33-гадовая Яна Палякова, піша газета «Tageszeitung» у артыкуле «Самагубства замест турмы». Юрыст Палякова працавала з рознымі праваабарончымі арганізацыямі, у прыватнасці з беларускім Хельсінкскім камітэтам і аб'яднаннем «Наш дом».

Мінулай восенню, у чарговы раз затрыманая праваахоўнымі органамі, Палякова звярнулася ў мясцовую пракуратуру з заявай, у якой паскардзілася на жорсткае абыходжанне ў міліцыі. Але замест таго, каб арганізаваць праверку, пракуратура завяла справу на Палякову, у выніку чаго ў сакавіку яна была асуджаная за «загадзя ілжывы данос».

Гэтыя падзеі, лічыць аўтар публікацыі Барбара Эртэль, - гэта падстава, каб яшчэ раз падумаць пра палітыку ЕЗ на беларускім накірунку. У кастрычніку мінулага года Брусэль прыпыніў дзеянне санкцыяў у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх палітыкаў. Адной з умоваў гэтай акцыі было вызваленне палітвязняў. Але, калі верыць Усходнееўрапейскаму цэнтру дэмакратыі ў Варшаве, ні пра якую лібералізацыю рэжыму ў Беларусі няма і гаворкі.

«Выпадак з Паляковай паказвае, што ціск рэжыму на апазіцыянераў не спыняецца, - лічыць таксама Вольга Карач з «Нашага дома». - Самагубства Яны было яе апошнім актам супраціву. Зламаць яе ў рэжыма не атрымалася».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках