25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМ ладзіць акцыю «Размаўляй па-беларуску!»

17

Сёньня ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце актывісты БРСМ ладзяць акцыю ў падтрымку беларускай мовы.

Зранку ў фае галоўнага корпусу ўнівэрсытэту актывісты Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі ладзяць віктарыны на веданьне беларускай мовы й раздаюць пераможцам падарункі. Студэнты могуць выйграць дыскі, значкі «Я размаўляю па-беларуску!» альбо фенечкі з нацыянальным узорам, перадае «Польскае радыё».

Сябры БРСМ таксама прапануюць удзельнікам акцыі напісаць на вялікіх аркушах адказы на пытаньні «Чаму я не размаўляю па-беларуску?» і «Якая мова твая?» За першыя гадзіны студэнты пакінулі багата запісаў. Нехта піша: «Атачэньне не разумее беларускую», хтосьці прызнаецца, што лічыць роднай беларускую мову, але размаўляе па-расейку, іншыя выказваюць падзякі выкладчыкам, якія карыстаюцца беларускай мовай.

Ініцыятарам акцыі выступіла суполка БРСМ на гістарычным факультэце. Ідэя мерапрыемства зьявілася пасьля Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаўся 21 лютага. Як мяркуе сакратар суполкі Павал Алекса, па-беларуску трэба размаўляць штодзённа.

Арганізатары ладзяць мерапрыемства на беларускай мове. Аднак нават сёньня працягваюць зьвяртацца адзін да аднаго пераважна па-расейску.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках