25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюджэтнікам зноў зніжаюць заробкі?

43

Размовы аб тым, што заробкі паменшацца, з'явіліся яшчэ некалькі тыдняў таму.

«Маёй маці ў паліклініцы абвясцілі, што з сакавіка заробак паменшыцца на 18%. Сказалі, што гэта датычыцца ўсіх бюджэтнікаў, - датэлефанавалася ў рэдакцыю «Комсомольской правды в Беларуси» чытачка з Менска.

Аднак афіцыйных дакументаў па гэтай падставе ў Мінпрацы і сацабароны, якое курыруе пытанне заробкаў, няма.

«Ніякай пастановы або рашэння на конт паніжэння заработнай платы не было», - запэўніў намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці, сацыяльнай абароне Менгарвыканкама Юрый Педчанец.

Па ягоных словах, гэтае пытанне нават не разглядалася. Немагчымым лічаць паніжэнне заробкаў і ў Мінэканомікі.

«Гэта было б вялікай памылкай, бо з-за гэтага адразу знізіцца попыт на ўнутраным рынку», - перакананы намміністра эканомікі Андрэй Тур.

Ёсць, праўда, версія, што дадзеная інфармацыя звязаная з рашэннямі, якія прымаліся яшчэ летась.

«Справа ў тым, што раней планавалі падвышаць заробак і гэта было закладзена ў бюджэт. Потым у снежні вырашылі не паднімаць, а таму зараз трэба карэктаваць паказчыкі. Гэта папяровая хваля. Атрымліваецца, што гэта не паніжэнне, а непадвышэнне», - падзяліўся сваёй версіяй адзін з прадстаўнікоў дзяржорганаў.

Як раней паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, у выніку рэзкай дэвальвацыі рубля заробкі беларусаў паменшыліся на 100-300 даляраў. Акрамя таго, заробкі сталі падаць і ў рублёвым эквіваленце з-за памяншэння памераў даплат і прэмій, а таксама адпраўкі працоўных у вымушаныя адпачынкі і скарачэння працоўнага тыдня на шматлікіх прадпрыемствах.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках