25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені склала больш за 416 мільёнаў даляраў

У студзені 2009 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася адмоўным.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт, сальда знешняга гандлю паслугамі было дадатным і склала 123 млн. даляраў. Такім чынам, сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі плацёжнага балансу склалася адмоўным і склала 293 млн. даляраў.

Паводле афіцыйнага прагнозу, у 2009 годзе адмоўнае сальда павінна скласці 1,47—1,5 млрд. даляраў.

Па метадалогіі гандлёвага балансу ў студзені 2009 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі сфармавалася ў 443,2 млн. даляраў (у студзені 2008 года — мінус 204,1 млн.).

Асноўнай крыніцай фарміравання адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі з'яўляюцца экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя). У краіну за студзень 2009 года ўвезена прамежкавых тавараў на 1,3 млрд. даляраў, ці на 39,2% менш, чым за студзень 2008 года. Экспарт прамежкавых тавараў склаў 947,5 млн. даляраў, што на 46% менш за ўзровень студзеня 2008 года.

Больш за 40% коштавага аб'ёму экспарту і імпарту прамежкавых тавараў складаюць энергетычныя тавары. На знешні рынак іх пастаўлена на 560,2 млн. даляраў, што на 42,4% менш, чым у студзені 2008 года. Імпарт энергетычных тавараў склаў 774,2 млн. даляраў, скараціўшыся на 40,9%. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў аб'ёме 214 млн. даляраў і ў параўнанні са студзенем 2008 года зменшылася на 122 млн. даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках